Лука Лявонцьевіч Чарвінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лука Лявонцьевіч Чарвінскі
Дата нараджэння 19 верасня 1904(1904-09-19) (119 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці урач, эпідэміёлаг, медыцынскі адміністратар, галоўны ўрач
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Выдатнік аховы здароўя СССР

Лука Лявонцьевіч Чарвінскі (нар. 19 верасня 1904, в. Вялікае Бахава, цяпер Дубровенскі раён) — беларускі ўрач эпідэміёлаг, арганізатар аховы здароўя[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў фельчарска-акушэрскую школу (1925), Мінскі медыцынскі інстытут (1934). Старшы інспектар эпідаўпраўлення Народнага камісарыята аховы здароўя БССР (1935—1938), начальнік санітарна-эпідэміялагічнай станцыі Мінска  (ВД) (1938—1940). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].

Начальнік супрацьэпідэмічнага ўпраўлення Народнага камісарыята аховы здароўя БССР (1943—1944). Загадчык Гродзенскім абласным аддзелам аховы здароўя (1944—1949), галоўны ўрач Гродзенскай абласной санітарна-эпідэміялагічнай станцыі  (ВД) (1949—1957), урач Гродзенскай гарадской санітарна-эпідэміялагічнай станцыі з 1957 года[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (1943), медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», медалём «За доблесную працу» (1946), ордэнам «Знак Пашаны» (1948), знакам «Выдатнік аховы здароўя»[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. — С. 278; Руководители санитарно-эпидемиологической службы Республики Беларусь. — Минск, 2001. — С. 22.