Лулеа
| Горад | |||
| Лулеа | |||
|---|---|---|---|
| шведск.: Luleå | |||
| Выгляд з ратушы на цэнтр Лулеа. Злева — Кафедральны сабор | |||
|
|||
| 65°36′ пн. ш. 22°09′ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Лен | Лен Нарботэн | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Горад з | 1921 | ||
| Плошча | 29,09 км² | ||
| Вышыня цэнтра | 6 ± 1 м | ||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 57 679 чалавек (2008) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 0920 | ||
| Паштовы індэкс | 97X XX | ||
|
|
|||
| lulea.se (шведск.) | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Лулеа (шведск.: Luleå, па-паўночнасаамску Luleju, па-луле-саамску Julev, фінск.: Luulaja) — горад на поўначы Швецыі, цэнтр аднайменнай камуны і найпаўночнага лену краіны — Нарботэна. Насельніцтва — 46 607 чалавек (2010, найбуйнейшы ў Нарботэне). Буйны цэнтр металургіі. Месцазнаходжанне найпаўночнага ў Швецыі тэхнічнага ўніверсітэта.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Лулеа быў заснаваны ў XIV стагоддзі на месцы сучаснага Гамельстада (даслоўна «Старога горада»), як важнае гандлёвае мястэчка. У 1621 годзе Лулеа атрымаў гарадскія прывілеі, аднак праз узняцце глебы яго порт ужо не адпавядаў на гэты час свайму назначэнню, і ў 1649 годзе было вырашана пабудаваць Новы Лулеа, у некалькіх кіламетрах на ўсход ад Старога. Новы Лулеа меў квадратную планіроўку, якая, па большай частцы, захавалася і сёння. У 1888 годзе да Лулеа была пракладзена г.зв. Рудная чыгунка (Мальмбанан), якая злучыла яго з мястэчкам Мальмбергет — важным цэнтрам здабычы жалезнай руды. У XX стагоддзі горад расце і становіцца важным прамысловым і партовым горадам на поўначы Швецыі. У 1971 годзе ў горадзе была заснавана Вышэйшая тэхнічная школа, якая ў 1997 атрымала статус універсітэту.
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]Лулеа вядомы сваімі хакейнай (Luleå Hockey) і баскетбольнымі камандамі (LF Basket Norrbotten і Northland Basket)
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]
- Неагатычны кафедральны сабор (канец XIX стагоддзя)
- Нарботэнскі тэатр
- Музей Нарботэна
- Гамельстад — старажытнае царкоўнае мястэчка, першапачатковае месца заснавання Лулеа, якое ўключана ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Мод Адамс — шведская актрыса
- Крыстафер Острэм — шведскі спявак
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лулеа- lulea.se — Афіцыйны сайт
