Луншань (культура)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чорны керамічны кубак з Луншаня, правінцыя Шаньдун

Культу́ра Лунша́нь (кіт. трад. 龍山文化, спр. 龙山文化 , піньінь: Lóngshān wénhuà) — археалагічная культура эпохі позняга неаліту (1-я палавіна 2-га тыс. да н.э.) у паўночным Кітаі.

Атрымала назву ад горада Луншань (на ўсходзе вобласці Цзінаня ў правінцыі Шаньдун), дзе ў 1928—29 гг. былі зроблены першыя знаходкі прадметаў гэтай культуры.

Асноўныя заняткі насельніцтва — земляробства і жывёлагадоўля. З Луншанню звязваюць з'яўленне ў Кітаі пшаніцы і ячменю, свойскіх быка, казы і авечкі.

Для культуры характэрны чорнаглянцаваны керамічны посуд, выраблены на ганчарным крузе, шліфаваныя каменныя сякеры, нажы, цёслы, вырабы з косці і ракавін.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]