Луіджы Дзі Маё
Луіджы Дзі Маё | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
італ.: Luigi Di Maio | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Карла Календа (міністр эканамічнага развіцця) Джуліяна Палеці (міністр працы і сацыяльнай палітыкі) |
||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
6 ліпеня 1986[1] (38 гадоў) |
||||||
Імя пры нараджэнні | італ.: Luigi Di Maio | ||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||
Партыя | Рух пяці зорак | ||||||
Дзейнасць | палітыка | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | luigidimaio.it (італ.) | ||||||
![]() |
Луіджы Дзі Маё (італ.: Luigi Di Maio; нар. 6 ліпеня 1986, Авеліна, Кампанія) — італьянскі прадпрымальнік і палітык, член Руху пяці зорак. Міністр эканамічнага развіцця, працы і сацыяльнай палітыкі Італіі, намеснік старшыні Савета міністраў Італіі (з 2018).[2]
У 2004 годзе скончыў класічны ліцэй імя Віторыа Імбрыяні у Памільяна-д’Арка і паступіў на інжынерны факультэт Неапалітанскага ўніверсітэта, пазней перавёўся на юрыдычны факультэт. У 2006 годзе заснаваў ва ўніверсітэце асацыяцыю студэнтаў-юрыстаў, увайшоў у савет факультэта і стаў прэзідэнтам студэнцкага савета. Дзі Маё працаваў вэб-майстрам, валодае 50 % будаўнічай кампаніі Ardima S. R. L. у Памільяна-д’Арка, але не ўдзельнічае ў кіраванні ёю. У 2007 годзе далучыўся да Руху пяці зорак.
У 2010 годзе Дзі Маё няўдала балатаваўся ў камунальнай рады Памільяна-д’Арка, на парламенцкіх выбарах у 2013 годзе быў абраны ў Палату дэпутатаў XVII склікання, а 21 сакавіка 2013 годзе стаў адным з чатырох намеснікаў старшыні палаты (ва ўзросце 26 гадоў ён стаў самым маладым у гісторыі Італіі уладальнікам гэтай пасады).
23 верасня 2017 года па выніках анлайн-галасавання Дзі Маё быў абраны кандыдатам Руху пяці зорак на пасаду прэм’ер-міністра ў выпадку перамогі на наступных парламенцкіх выбарах.
Бацька Луіджы Дзі Маё, Антоніа, быў актывістам неафашысцкага Італьянскага сацыяльнага руху і пазней — Нацыянальнага альянсу.[3]
Зноскі
- ↑ Luigi Di Maio // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Чаму ўрадавы крызіс у Італіі ўзрушыў увесь Стары Свет?
- ↑ Movimento 5 Stelle: chi è Di Luigi Maio, dalla A alla Z
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 6 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Авеліна
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 3 ступені
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ізабелы Каталічкі
- Асобы
- Члены Палаты дэпутатаў Італіі
- Члены Руху пяці зорак
- Міністры эканамічнага развіцця Італіі
- Міністры працы і сацыяльнай палітыкі Італіі