Перайсці да зместу

Луіза Ферыда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Луіза Ферыда
італ.: Luisa Ferida
Дата нараджэння 18 сакавіка 1914(1914-03-18)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 красавіка 1945(1945-04-30)[1] (31 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прафесія тэатральная актрыса, кінаактрыса
IMDb ID 0272670
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луіза Ферыда, Луіджа Манфрыні Франэ (італ.: Luisa Ferida, Luigia Manfrini Frané, 18 сакавіка 1914, Кастэль-Сан-П’етра-Тэрмэ — 30 красавіка 1945, Мілан) — італьянская актрыса.

Пачала сваю кар’еру ў 1935 годзе з другараднай ролі ў фільме «La Freccia d`oro». Але дзякуючы яскравай знешнасці, ёй вельмі хутка пачалі прапаноўваць здымацца ў галоўных ролях. У 1939 годзе на здымках аднаго фільма Луіза пазнаёмілася з акцёрам Асвальда Валенці, з якім у яе пачаўся раман. У красавіку 1945 года Валенці і Ферыда былі арыштаваны партызанамі, абвінавачаны ў сувязях з фашыстамі і расстраляны на адной з вуліц Мілана. Фэрыда ў той час была цяжарная другім дзіцем. Яе першае дзіця памерла праз чатыры дні пасля нараджэння.

Трагічная гісторыя Валенці і Ферыды паказана ў італьянскім фільме 2008 года «Шалёная кроў», ролю Луізы Ферыды ў якім выканала Моніка Белучы.

Зноскі

  1. а б Luisa Ferida // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #118953621 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.