Любан Црэпуля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Любан Црэпуля
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 2 верасня 1993(1993-09-02)[1][2] (30 гадоў)
Грамадзянства  Харватыя
 Боснія і Герцагавіна
Рост 178 см
Вага 77 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Румынія Валунтары
Нумар 4
Маладзёжныя клубы
2003—2010 Харватыя Сегеста (Сісак)
2010—2011 Харватыя Лакаматыва (Заграб)
2011—2012 Харватыя Дынама (Заграб)
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2010 Харватыя Сегеста (Сісак) 16 (0)
2012—2013 Харватыя Хрвацкі Драгаволяц 28 (1)
2013—2015 Харватыя Славен Бялупа 79 (2)
2016—2017 Бельгія Мехелен 4 (0)
2017   Беларусь Шахцёр (Салігорск) 19 (2)
2018—2019 Боснія і Герцагавіна Сараева 32 (0)
2019—2021 Румынія Астра (Джурджу) 72 (1)
2021—2023 Румынія Рапід (Бухарэст) 44 (0)
2023— Румынія Валунтары 7 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012 Харватыя Харватыя (да 20) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 жніўня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 снежня 2017

Любан Црэпуля (харв.: Ljuban Crepulja; нар. 2 верасня 1993, Чапліна) — харвацкі футбаліст, паўабаронца румынскага клуба «Валунтары».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у клубе «Сегеста» з горада Сісак, у складзе якога ў 16-гадовым узросце дэбютаваў у другім харвацкім дывізіёне. У 2010—2012 гадах выступаў за моладзевыя каманды заграбскіх «Лакаматывы» і «Дынама». У сезоне 2012/13 выступаў за «Хрвацкі Драгаволяц», якому дапамог выйсці ў элітны дывізіён, але сам перайшоў у клуб «Славен Бялупа», дзе замацаваўся ў аснове.

У пачатку 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў шатландскім «Сэлтыку», аднак у выніку апынуўся ў складзе бельгійскага «Мехелена». Замацавацца ў складзе, аднак, не здолеў, за год правёўшы толькі чатыры матчы ў чэмпіянаце Бельгіі. У лютым 2017 года быў аддадзены ў арэнду беларускаму клубу «Шахцёр» з Салігорска[3]. Спачатку трывала гуляў у аснове на пазіцыі апорнага паўабаронцы, у другой палове сезону 2017 стаў радзей з’яўляцца на полі. У снежні 2017 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Мехелен»[4].

У лютым 2018 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з баснійскім клубам «Сараева»[5]. У чэрвені 2019 года перайшоў у румынскую «Астру», а ў ліпені 2021 года перабраўся ў бухарэсцкі «Рапід». У ліпені 2023 года стаў іграком «Валунтары».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Харватыі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]