Любоў Паўлаўна Собалева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Любоў Паўлаўна Собалева
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1960(1960-10-17) (63 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды

Любоў Паўлаўна Собалева (нар. 17 кастрычніка 1960, пас. Леніна, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гендэрнай гісторыі Беларусі XIV—XVIII стагоддзяў. Папулярызатар гістарычных ведаў на беларускім радыё і тэлебачанні[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 17 кастрычніка 1960 года ў пасёлку Леніна Бабруйскага раёна[1].

Скончыла ў 1983 годзе гістарычны факультэт МДПІ імя А. А. Куляшова[1].

З 1991 года працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: малодшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стагоддзяў; навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу, аддзела гісторыі Беларусі IX—XVIII стагоддзяў[1].

Адначасова выкладчык кафедры гісторыі Беларусі Старажытнага часу і Сярэдніх вякоў гістфака БДУ. З 2010 года намеснік старшыні прафсаюзнай арганізацыі работнікаў НАН Беларусі[1].

У 2004 годзе аўтар і вядучая цыклаў праграм па гісторыі Беларусі («Наша Мінуўшчына», «Эўрыка») на Беларускім радыё. З 1997  года аўтар і вядучая штодзённай праграмы «Хвіліна з гісторыкам» (150 выпускаў штогод) Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір»[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Напрамкі даследаванняў: культура Беларусі XVI—XVIII стагоддзяў, гендарная гісторыя, інстытут сям’і Вялікага Княства Літоўскага у XIV—XVII стагоддзях[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь за папулярызацыю гістарычных ведаў у сродках масавай інфармацыі[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзел у калектыўных працах
  • Каралева Соф’я і гарады, якія прадвызначылі яе лёс. Мінск, 2015; 2018.
  • Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. Мінск, 2008; Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII—XVIII стст.). Мінск, 2004.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]