Любіцына
Любіцына | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1,05 км |
Шырыня | 0,43 км |
Плошча | 0,35 км² |
Аб’ём | 0,00133 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,73 км |
Найбольшая глыбіня | 5,6 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,8 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,27—0,29 ‰ |
Празрыстасць | 1,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1,25 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Любі́цына — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Тураўлянка, за 30 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёскі Двор Суша.
Плошча паверхні возера 0,35 км². Даўжыня 1,05 км, найбольшая шырыня 0,43 км, даўжыня берагавой лініі 2,73 км. Найбольшая глыбіня 5,6 м, сярэдняя 3,8 м. Аб'ём вады ў возеры 1,33 млн м³. Плошча вадазбору 1,25 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 10—16 м, на поўначы і паўднёвым усходзе пераважна спадзістыя вышынёй 1—4 м. Паўночна-ўсходнія і заходнія схілы катлавіны стромкія ў ніжняй частцы. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, месцамі тарфяністыя, вышынёй да 0,2 м. У паўднёвай частцы берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, на паўночным захадзе часткова сплавінныя. Дно да глыбіні 1,5 м укрываюць пясчаныя адклады, глыбей — крэменязёмісты сапрапель. Возера эўтрофнае і слабапраточнае. У заходняй частцы злучаецца пратокай з возера Цеменіца. Расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 2,5 м. Каля берагоў палоса трыснягу і чароту шырынёй да 5 м.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Макрыцкі А. М. Любіцына // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 230. — 599 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 396. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
- Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)