Перайсці да зместу

Людміла Іванаўна Алфімава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людміла Іванаўна Алфімава
Род дзейнасці кінаактрыса
Дата нараджэння 4 верасня 1935(1935-09-04)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лютага 2024(2024-02-22) (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Ivan Kalnytsky[d]
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Ордэн княгіні Вольгі III ступені
Заслужаны артыст Украіны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Людміла Іванава Алфімава (дзявочае прозвішча — Кадыгроб; 4 верасня 1935(1935-09-04)[1], Харкаў, СССР22 лютага 2024(2024-02-22), Пэчэра (вёска), Вінніцкая вобласць) — украінская актрыса тэатра і кіно, заслужаная артыстка Украіны (2003).

У дзяцінстве Людміла Алфімава марыла стаць лётчыцай, навучалася ў Харкаўскім аэраклубе. Лётала на самалёце Як-18. Але стаць пілотам рэактыўнага самалёта было не наканавана — дзяўчат у лётныя вучылішчы не прымалі.

Паступіла ў Харкаўскі тэатральны інстытут, які скончыла ў 1958 годзе (майстэрня Л. Сердзюка і М. Пакатыла). Пасля заканчэння інстытута пачала працаваць у Кіеўскім тэатры юнага гледача. У 1960—1963 гадах была актрысай Кіеўскага тэатра юнага гледача. З 1963 года — актрыса кінастудыі ім. А. Даўжэнкі.

Упершыню яна сыграла ў фільме «Яго пакаленне» Карла Гакеля, а затым у камедыі «За двума зайцамі». Аднак сапраўдную славу акторцы прынесла галоўная роля ў савецкім фільме «Вяселле ў Малінаўцы». За ўсю сваю працяглую кар’еру Людміла Іванаўна знялася ў больш як 40 фільмах, а агучыла каля 170 фільмаў.

Першы муж — Фелікс Міхайлавіч Алфімаў, ваенны лётчык. Пасля няўдалага катапультавання быў спісаны з лётнай працы. Скончыў акадэмію грамадзянскай авіяцыі і працаваў лётчыкам-інжынерам у КБ Антонава.

У шлюбе з Алфімавым нарадзіліся дочкі Лізавета і Алена.

Са сваім другім мужам, Іванам Сяргеевічам Кальніцкім, Людміла Іванаўна пазнаёмілася ў 1974 годзе падчас здымак фільма «Бывайце, фараоны!». Ён быў старшынём калгаса імя XXII з’езда КПСС у сяле, дзе праходзілі здымкі. У той час актрыса ўсё яшчэ была замужам, быў жанаты і Кальніцкі. Распісаліся і пачалі жыць разам праз 20 гадоў з дня першай сустрэчы, пасля смерці першай жонкі Кальніцкага.

Зноскі

  1. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 10 студзеня 2016.