Людміла Барысаўна Яфімава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Людміла Барысаўна Яфімава
Дата нараджэння:

19 сакавіка 1937(1937-03-19)

Месца нараджэння:

Горліўка, Украіна

Дата смерці:

3 студзеня 2018(2018-01-03) (80 гадоў)

Месца смерці:

Мінск, Беларусь

Альма-матар:

Санкт-Пецярбургская дзяржаўная кансерваторыя імя М. А. Рымскага-Корсакава

Узнагароды і прэміі:

Людміла Барысаўна Яфімава (19 сакавіка 1937, Горлаўка, Данецкая вобласць, УССР — 3 студзеня 2018, Мінск, Беларусь) — беларускі харавы дырыжор. Народны артыст Беларусі (2000). Жонка дырыжора Юрыя Міхайлавіча Яфімава.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1963 годзе скончыла Ленінградскую кансерваторыю (цяпер Санкт-Пецярбургская кансерваторыя імя М. А. Рымскага-Корсакава). Прадстаўнік Ленінградскай школы харавога дырыжыравання. Падчас вучобы пазнаёмілася са сваім будучым мужам Юрыем Міхайлавічам Яфімавым. Пасля заканчэння кансерваторыі ёй прапаноўвалі ўзначаліць ленінградскую капэлу. З 1967 годзе працавала ў Мінскім музычным вучылішчы імя Міхаіла Глінкі, дзе заснавала канцэртны хор. З 1987 года мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы ім. Р.Шырмы. Прыйшла на працу ў капэлу ў час крызісу і змагла паспяхова пераадолець яго [2]. Працягвала і развівала традыцыі заснавальніка капэлы, вялікую ўвагу надавала прапагандзе беларускай народнай песні. Выканаўчай манеры Яфімавай былі ўласцівы глыбокае пранікненне ў змест твору, апора на класічны вакал. Пад кіраўніцтвам Яфімавай капэла выступіла на 26-м міжнародным фестывалі старадаўняй і сучаснай камернай музыкі ў Полацку (Беларусь).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).