Перайсці да зместу

Людміла Расціслаўна Выхрысценка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людміла Расціслаўна Выхрысценка
Дата нараджэння 26 мая 1961(1961-05-26) (63 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (2014)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Людміла Расціслаўна Выхрысценка (нар. 26 мая 1961, пас. Круглае, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі ўрач, спецыяліст па ўнутраных хваробах. Доктар медыцынскіх навук (2014), прафесар (2016).

Скончыла Віцебскі медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1984).

Працавала ў Віцебскай абласной клінічнай бальніцы (1985—1998, алергалагічнае аддзяленне, урач); Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1998, лячэбны факультэт, кафедра клінічнай імуналогіі і алергалогіі з курсам ФПК і ПК, асістэнт, з 2003 — дацэнт, з 2014 — прафесар, з 2015 — кафедра агульнай урачэбнай практыкі, загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: клінічная імуналогія; алергалогія; рэўматалогія; нефралогія.

Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2006), нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2015) і інш.

Зноскі

  • Аллергенспецифическая иммунотерапия атопической бронхиальной астмы и аллергического ринита пероральными низкодозовыми аллерговакцинами : диссертация … доктора медицинских наук : 14.03.09 : защищена 20.02.2014 : утверждена 17.09.2014 / Выхристенко Людмила Ростиславовна. — Витебск, 2014.
  • Специфическая иммунотерапия аллергенами как основной метод лечения аллергических заболеваний / Л. Р. Выхристенко // Медицинские новости. — 2012. — № 5. — С. 34—37.
  • Фенотип-ориентированная иммунотерапия бронхиальной астмы / Е. В. Сидоренко, Л. Р. Выхристенко // Иммунопатология, аллергология, инфектология. — 2018. — № 3. — С. 60—68.
  • Выхрысценка Людміла Расціслаўна // Кто есть Кто в Республике Беларусь = Who is who in the Republic of Belarus : Беларусь, 2016. ― Минск, 2016. — С. 24.