Людміла Уладзіміраўна Хмяльніцкая
Людміла Уладзіміраўна Хмяльніцкая | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 кастрычніка 1961 (63 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | гісторык, краязнавец |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Людміла Уладзіміраўна Хмяльніцкая (нар. 17 кастрычніка 1961, г. Віцебск) — беларускі гісторык, краязнавец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 17 кастрычніка 1961 года ў Віцебску.
У 1976 годзе скончыла сярэднюю школу № 34 г. Віцебска, у 1988 годзе — гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1980—1981 гг. працавала мантажніцай радыёапаратуры на Віцебскім тэлевізійным заводзе, у 1981—1984 гг. — майстрам вытворчага навучання ў ПТВ № 154 г. Віцебска, у 1984—1988 гг. — аператарам ЭВМ у Віцебскім праектна-канструктарскім бюро аўтаматызаваных сістэм кіравання, у 1988—1989 гг. — малодшым навуковым супрацоўнікам у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, у 1989—1993 гг. — мастацтвазнаўцам у НДІ «Белспецпраектрэстаўрацыя», у 1993—1998 гг. — старшым навуковым супрацоўнікам у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, у 1998—2014 гг. — дырэктарам Музея Марка Шагала. З’яўлялася галоўным рэдактарам «Бюлетэня Музея Марка Шагала».
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Займаецца даследаваннямі гісторыі і культуры Віцебска і Віцебшчыны XVIII — пачатку XX стст. Прымала ўдзел у больш за 40 краязнаўчых і навуковых канферэнцыях, якія праходзілі ў Віцебску, Браславе, Полацку, Мінску, Маскве, Варшаве, Кракаве і інш.
Аўтар шматлікіх артыкулаў і кніг па гісторыі і культуры Віцебшчыны: «Гісторык з Віцебска» (прысвечана А. П. Сапунову), «На Белай Русі ў Сар’і…» (прысвечана роду Лапацінскіх на Віцебшчыне), «Прогулки со старой картой : очерк истории Витебска начала XX века», «Шагал и Витебск», «Витебск за один день», «Сигизмунд Юрковский — фотограф из Витебска», «Лёс інсургента: дакументальная аповесць аб Аляксандру Рыпінскім і ягоным часе» і інш.
Галоўны рэдактар навукова-папулярнага часопіса «Віцебскі сшытак».
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]За ўклад у развіццё культурнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Латвіяй Людміла Уладзіміраўна адзначана дзяржаўнай узнагародай Латвіі — Крыжам Прызнання IV ступені.