Лапацінскія
Выгляд
Лапацінскія | |
---|---|
| |
Губерні, у РК якіх занесены род | Віленская, Мінская, Ковенская |
Перыяд існавання роду | з XVI стагоддзя |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лапацінскія (польск.: Łopaciński) — шляхецкі род герба «Любіч» у Вялікім Княстве Літоўскім. Паводле радавога падання, паходзяць з маёнтка Лапаціна Цеханоўскай зямлі (Мазовія). У XV стагоддзі Багдан з Лапапіна атрымаў ад князёў Мсціслаўскіх зямельныя ўладанні пад г. Мсціславам, дзе яго сын Юзаф заснаваў маёнтак Лапаціна[1].
Род Лапацінскіх падзяліўся на чатыры галіны. Яны былі ўнесены Герольдыяй у VI часткі радаводных кніг Віленскай, Мінскай і Ковенскай губерняў Расійскай імперыі[2].
У Вільні па вуліцы Скапа захаўся палац Лапацінскіх.
Вядомыя прадстаўнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Ян Дамінік (1709—1778) — пробашч у Крожах, канонік, схаластык віленскі, сакратар вялікі духоўны літоўскі, біскуп жмудскі.
- Мікалай Тадэвуш (1715—1778) — мсціслаўскі крайчы, падчашы, войскі, пісар скарбовы літоўскі, інстыгатар (пракурор) літоўскі, староста мсціслаўскі, вялікі пісар літоўскі, ваявода берасцейскі.
- Ігнат Блажэй Станіслаў (1722—1776) — пісьменнік.
- Ян Нікадзім (1747—1810) — староста мсціслаўскі.
- Ігнат Дамінік Францішак (1822—1882) — маршалак дрысенскі.
- Эўзэбіюш Мар’ян Ян Станіслаў (1882—1961) — гісторык мастацтва, бібліяфіл, калекцыянер.
Зноскі
- ↑ Людміла Хмяльніцкая. Лапацінскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- ↑ Лопацинские // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Людміла Хмяльніцкая. Лапацінскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Gieysztor J. Pamiętniki z lal 1857—1865. T. 1.Wilno,1913;
- Hedemann O. Historia powiatu brasławskiego. Wilno, 1930;
- Polski słownik biograficzny. Wrocław etc. 1973. T. 18/3, z. 78. S. 392—404.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лапацінскія