Лявонцій Леанідавіч Бражэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лявонцій Леанідавіч Бражэўскі
Дата нараджэння 3 сакавіка 1963(1963-03-03) (61 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Лявонцій Леанідавіч Бражэўскі (нар. 3 сакавіка 1963, г. Луцк, Валынская вобласць, УССР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1985 годзе архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі А. Д. Кудзіненка, Чыжык, Я. М. Даўгайла). 

У 19852004 гадах працаваў праектным інстытуце «Брэстграмадзянпраект», з 1992 года загадчык групай архітэктараў; у 20042008 гадах галоўны архітэктар праектаў Брэсцкага філіяла РУП «Белбыттэхпраект»; з 2008 года галоўны архітэктар праектаў ТАА «Форвард».

Член Беларускага саюза архітэктараў з 2004 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы ў Брэсце: анкалагічны дыспансер (19891990, у сааўтарстве з Ю. Л. Лаўроўскім); эскізны праект харчовага рынку па вул. Валгаградскай (19962000); 72-кватэрны жылы дом па вул. Кірава (2001); эскізны праект «Турэцкія лазні» на 100 месцаў па вул. Суворава (20032004); рэканструкцыя памяшканняў цэнтральнага ўнівермага з прыбудовай уваходных груп (20072009); рэканструкцыя абласнога гаспадарчага суда па вул. Веры Харужай (2008, з удзелам архітэктара Ткачук); харэаграфічны цэнтр па вул. Сікорскага (2008, з удзелам архітэктара П. Л. Амельянюк); шматузроўневы аўтамабільны паркінг з комплексам паслуг для насельніцтва (супермаркет і гасцініца) (2009); транспартна-лагістычны цэнтр «Брэст-Белмытсэрвіс» (2010). Аўтар інтэр’ера рэстарана ў в. Клятное Пружанскага раёна (Белавежская пушча).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дыпламант міжнароднага конкурсу «Playhouse in Amsterdam» у калектыве з архітэктарамі Пушковым , А. Селюхам (1987).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бражевский Леонтий Леонидович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)