Луцк
Луцк
Луцьк
| ||||||||||||||||||||||||||||
Луцк на Вікісховішчы
|
Луцк (укр.: Луцьк) — горад ва Украіне, адміністрацыйны цэнтр Валынскай вобласці. Насельніцтва — 211 тыс. чал. (2010).
Змест
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Першая пісьмовая згадка датуецца 1085 годам. Да сярэдзіны XII ст. ў складзе Кіеўскай Русі, пазней ва Уладзіміра-Валынскім (Галіцка-Валынскім) княстве. У 1240 разбураны мангола-татарамі. 3 сярэдзіны XIV ст. ў складзе ВКЛ. У XIV — сярэдзіне XX ст. цэнтр Луцкай рымска-каталідкай епархіі, у якую ўваходзілі тэрыторыя Валыні і паўднёвай Беларусі (да канца XVIII ст.). У 1432 атрымаў магдэбургскае права. Паводле Люблінскай уніі (1569) у складзе Польшчы, цэнтр Валынскага ваяводства. Гараджане падтрымалі паўстанне Налівайкі (1594—96). У 1706 разбураны шведамі. 3 1795 у складзе Расійскай Імперыі, з 1797 года — павятовы горад Валынскай губерні. У І сусветную вайну каля Луцка рускія войскі прарвалі аўстра-германскі фронт (1916). У 1918 годзе акупіраваны войскамі Германіі, у 1919 — Польшчы. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года — у Польшчы. 3 1939 года ў складзе УССР, цэнтр Валынскай вобласці.
У Луцку знаходзіцца помнік архітэктуры — Луцкі замак (замак Любарта).
Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]
Прамысловасць: машынабудаванне і металаапрацоўка, хімічная, лёгкая, харча-смакавая, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Чыгуначная станцыя. Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прыстань. Дзейнічае тралейбус.
Навука, адукацыя, культура[правіць | правіць зыходнік]
Усходнееўрапейскі нацыянальны ўніверсітэт імя Лесі Украінкі, Луцкі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. 2 тэатры. Філармонія. Музеі: мастацкі, краязнаўчы і інш.
Выдатныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]
Архітэктурныя помнікі: Верхні замак (XIII—XVI ст.), рэшткі сцен Ніжняга замка (XIV—XVII ст.), Пакроўская (XV ст.) і Крыжаўзвіжанская (1619—20) цэрквы, езуіцкі калегіум (XVII ст.), касцёл (1606— 25), сінагога (1626—29), манастыр трынітарыяў (1728—30), Троіцкі сабор (1754) і інш.
Гісторыка-архітэктурны запаведнік (з 1970).
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Любарт — валынскі князь
- Ларыса Аляксеева — беларуская оперная спявачка
- Анатоль Цімашчук — украінскі футбаліст
- Лявонцій Леанідавіч Бражэўскі (нар. 1963) — беларускі архітэктар.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Луцк // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
|