Лявон Богуш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лявон Богуш
Дата нараджэння 6 студзеня 1909(1909-01-06)
Дата смерці 18 лютага 1957(1957-02-18) (48 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Член у

Лявон Богуш (6 студзеня 1909 — 18 лютага 1957, Беласток) — заходнебеларускі грамадска-культурны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1927 годзе браў удзел у стварэнні драматычнай секцыі Таварыства беларускай школы ў Беластоку.

У 1937 быў у ліку заснавальнікаў беластоцкага Кааператыўнага таварыства працаўнікоў беларускага тэатра «Полымя».

У пачатку нямецкай акупацыі ў 1941 спрабаваў стварыць у Беластоку беларускі тэатр. Правёў рэгістрацыю тэатральных і эстрадных беларускіх працаўнікоў. Працаваў з артыстамі, каб з часам адкрыць тэатр. Аднак цяжкія матэрыяльныя ўмовы і адсутнасць залы прывялі да прыпынення работы.

У пачатку 1942 года з атрыманнем магчымасці ладзіць канцэрты ў невялікай зале тэатральнае аб’яднанне зноў пачало працу. Кіраўніком аб’яднання з’яўляўся Лявон Богуш. Ставіліся камедыі «Збянтэжаны Саўка» і «Конскі партрэт» Леапольда Родзевіча, «Паўлінка» Янкі Купалы, драма «Цені» Францішка Аляхновіча.

Працаваў у Беларускім камітэце ў Беластоку, дзе таксама быў салістам у хоры, які дзейнічаў пры ім.

Пахаваны на праваслаўных могілках парафіі Усіх Святых у Беластоку.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]