Леапольд Іванавіч Родзевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леапольд Іванавіч Родзевіч
Leapold Rodzievič.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 12 чэрвеня 1895(1895-06-12)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1938
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: драматург, паэт
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Леапольд Іванавіч Родзевіч (12 чэрвеня 1895, фальв. Кур'янаўшчына, Вілейскі павет, цяпер Лагойскі раён, Мінская вобласць — 1938) — беларускі драматург, тэатральны і нацыянальны дзеяч.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з шляхецкага роду, які да пачатку ХХ ст. асяляніўся. Брат Ч. Родзевіча.

Удзельнікі канферэнцыі прадстаўнікоў беларускіх леварадыкальных арганізацый у Гданьску. Злева направа: Палута Бадунова, Леапольд Родзевіч, Язэп Лагіновіч. 1923

У 1909 скончыў гарадское вучылішча ў Вілейцы. Пад уплывам «Нашай нівы» пачаў пісаць па-беларуску. У 1914 пераехаў у Вільню, перад наступленнем нямецкіх войскаў у 1915 пакінуў горад. З 1919 жыў у Мінску, у 1921 зноў вярнуўся ў Вільню. Рэдагаваў беларускія газеты ў Вільні: «Беларускі звон», «Наша будучыня» (1922—1923), з 1921 дзеяч Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (БРА). Адзін з ініцыятараў уступлення ў 1923 БРА ў КПЗБ. Арыштоўваўся ў 1923. У 1924 сакратар Гродзенскага падпольнага акружкама КПЗБ. З-за пераследу ўладаў увосень 1925 перабраўся ў Мінск. Кіраваў замежнай рэдакцыяй прадстаўніцтва ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б, быў рэдактарам «Бюлетэня ІДК КПЗБ», у 1925-34 рэдактар газеты «Чырвоны сцяг» і часопіса «Бальшавік», працаваў у Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры АН БССР.

Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1933 па справе т.зв. «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Адпраўлены ў Саратаў, дзе працаваў у лясніцтве. Паўторна арыштаваны ў 1938. Дакладная дата гібелі невядомая.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкавўся з 1912. Аўтар п'ес: «Пакрыўджаныя», «Блуднікі», «Збянтэжаны Саўка», «Пасланец», «Багаты і бедны», «Досьвіткі», «Кавалі», «Конскі партрэт», зборнікаў вершаў: «Беларусь» (1922), «На паняволеных гонях» (1928), зборнікаў апавяданняў: «Рэвалюцыйным шляхам» (1928), «Вогнішча барацьбы» (1930).

Многія творы Леапольда Родзевіча, асабліва «Збянтэжаны Саўка», ставяцца тэатральнымі калектывамі Беларусі.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Пакрыўджаныя: Драма. Мн., 1921;
  • Сцэнічныя творы. Вільня, 1921;
  • Беларусь: (Вершы). Вільня, 1922;
  • Досвіткі: (Драматычныя сцэнкі). Вільня, 1922;
  • Сцэнічныя творы. Вільня, 1925;
  • На паняволеных гонях: Вершы. Кракаў, 1928 (падпольнае выданне);
  • Рэвалюцыйным шляхам: Апавяданні з жыцця Заходняй Беларусі. Мн., 1928;
  • Вогнішча барацьбы: Апавяданні з жыцця Заходняй Беларусі. Мн., 1930;
  • Sceničnyja twory. Wilnia, 1933;
  • Збянтэжаны Саўка: Жарт. Мн., 1964.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Календарыюм // «Czasopis», 06'2005;
  • Ліс А. Паміж літаратурай і палітыкай: драма аднаго рамантыка (Пра Л. Родзевіча) // Спадчына. — 1997. — № 3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]