Ляды (гарадзішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадзішча
Ляды
Краіна  Беларусь
Вёска Ляды
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000469шыфр 213В000469

Ляды — археалагічны помнік каля вёскі Ляды Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі, ва ўрочышчы Гарадзец.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Мае авальную форму, памерам 40×30 м, стромкасць схілаў да 70°. З усіх бакоў умацавана валам, вышыня заходняга дасягае 6 м, іншых — 3 м, шырыня каля асновы 10-11 м, па грэбені — 6-7 м, даўжыня 12 м. Вядома з 1873 года. Абследаваў у 1972 годзе У. Ф. Ісаенка. Раскопкі не праводзіліся.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарадзішча (в. Ляды) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 266.