Ляды (Дубровенскі раён)
Аграгарадок
Ляды
| ||||||||||||||||||||||||
Ляды на Вікісховішчы
|
Ляды́[1] (трансліт.: Liady, руск.: Ляды) — аграгарадок (да 2008 г. вёска[2]) у Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Валяўкоўскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аграгарадок размешчаны каля левага берага ракі Мярэя пры ўпадзенні ў яе ракі Закабыліца.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XVIII—XIX стагоддзях Ляды былі значным цэнтрам культурнага жыцця яўрэйскай суполкі хасідаў. Гэтаму паспрыяў Рабі Шнэур Залман з Лядаў, заснавальнік хасідскага руху Хабад, які зараз з’яўляецца трэцім па колькасці прыхільнікаў хасідскім рухам у свеце. Рабі Шнэур Залман прыбыў у Ляды па запрашэнні ваяводы Станіслава Любамірскага пасля свайго другога турэмнага заключэння ў 1800 годзе. У 1805 годзе ён заснаваў тут адну з першых хасідскіх тыпаграфій на тэрыторыі Расійскай імперыі. Рабі пакінуў горад пад час Вайны 1812 года[3].
У 1924—1926 і 1954—1960 гадах цэнтр Ляднянскага сельсавета. Да 10 сакавіка 1954 года Ляды мелі статус гарадскога пасёлка[4].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Абрам Шэвелёў — савецкі вучоны ў галіне імуналогіі.
- Сяргей Канстанцінавіч Заранка (1818—1871) — жывапісец-партрэтыст.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Решение Дубровенского районного Совета депутатов от 25.03.2008 № 50 О преобразовании сельских населенных пунктов Дубровенского района в агрогородки
- ↑ Вячеслав Тамаркин. Глас убиенных молчать не дает! (руск.)
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 10 марта 1954 г. Об упразднении городского поселка Ляды, Дубровенского района, рабочих поселков Новка, Суражского района, и Яковлевичи, Оршанского района, Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 40. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Інфармацыя і фота на сайце «Глобус Беларуси» (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ляды (Дубровенскі раён)