Лямпа Мафусаіла, або Крайняя бітва чэкістаў з масонамі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лямпа Мафусаіла, або Крайняя бітва чэкістаў з масонамі
Жанр раман
Аўтар Віктар Алегавіч Пялевін
Мова арыгінала руская
Дата напісання 2016
Выдавецтва Эксмо[d]

«Лямпа Мафусаіла, або Крайняя бітва чэкістаў з масонамі» (руск.: «Лампа Мафусаила, или Крайняя битва чекистов с масонами») — чатырнаццаты раман рускага пісьменніка Віктара Пялевіна, апублікаваны ў 2016 годзе.

У рамане аўтар разважае пра рэлігію, фемінізм, апазыцыйнасць. Аўтар звязвае складанае міжнароднае становішча Расіі з вострым канфліктам расійскага кіраўніцтва з сусветным масонствам, робіць спробу ўласнай трактоўкі галоўных краевугольных камянёў у сучаснай палітыцы і эканоміцы, культуры і антрапагенезе[1].

Галоўныя героі кнігі — тры пакаленні сям’і Мажайскіх, якія служылі Айчыне ў 19, 20 і 21 стагоддзях.

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Кніга складаецца з чатырох частак:

  1. «Вытворчая аповесць» «Залаты жук».
  2. «Касмічная драма» «Самалёт Мажайскага».
  3. «Гістарычны нарыс» «Храмлаг».
  4. «Аператыўны эцюд» «Подзвіг Капусціна».

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Рускі пісьменнік і філосаф Дзмітрый Галкоўскі паказаны ў трэцяй частцы кнігі пад назвай «Храмлаг», дзе пераказваецца нібыта навуковы артыкул прафесара Галгофскага пра ссыльных масонаў, якія будавалі на Новай Зямлі партал для кантакта з Богам, здабылі звышздольнасці і спарадзілі ўсю савецкую блатную культуру[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]