Апазіцыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Апазі́цыя (ад лац.: oppositio — проціпастаўленне, пярэчанне) — агульная назва партый, арганізацый, грамадскіх рухаў і аб'яднанняў, дзейнасць і погляды якіх проціпастаўлены поглядам большасці або пануючай думцы. Існуе ў парламентах, партыях.

Парламенцкая апазіцыя складаецца з партый і палітычных груп, якія не маюць большасці месцаў у парламенце і не ўдзельнічаюць у фарміраванні ўрада. Па шэрагу пытанняў выступае супраць палітыкі ўрада, з крытыкай яго дзеянняў. Можа фарміраваць ценявы кабінет(руск.) бел. міністраў на выпадак прыходу да ўлады.

Унутрыпартыйная апазіцыя — партыйная групоўкі, якія па некаторых прынцыповых пытаннях палітыкі партыі выступаюць са сваім пунктам гледжання і праграмай дзеяння, супрацьстаяць прынятаму большасцю курсу партыі, яе кіраўніцтву. Можа разглядацца як аснова для ўтварэння новай партыі. Апазіцыя — неабходная ўмова мірнага, здаровага развіцця грамадства.

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

У беларускім парламенце ўпершыню пра стварэнне апазіцыі абвешчана ў 1990 годзе на 1-й сесіі Вярходнага Савета Беларусі, дзе ў апазіцыі да палітыкі ўрада выступілі Беларускі народны фронт «Адраджэнне», Аб'яднаная дэмакратычная партыя Беларусі, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада і інш. Прадстаўнікі апазіцыі прымаюць удзел у заканатворчым працэсе, прапануюць шляхі ўмацавання суверэнітэту, незалежнасці дзяржавы, паглыблення рыначных адносін, духоўнага адраджэння і кансалідацыі нацыі і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]