Лямус (Нястанішкі)
Выгляд
Лямус — будынак, які існаваў у в. Нястанішкі (Смаргонскі раён) у XVIII — першай палове XX ст.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Драўляная сядзібная гаспадарчая пабудова для хавання харчовых прадуктаў, збожжа, каштоўнай маёмасці, прылад працы, а таксама жыцця ўлетку. Прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак накрыты ламаным гонтавым дахам; меў рысы народнага дойлідства і стылю барока. Абодва паверхі афармлялі слупавыя галерэі. Слупы ў верхніх частках мелі ўкосіны (невялікія ў ніжнім і большыя ў верхнім ярусах), якія стваралі выгляд аркаднай кампазіцыі. Цэнтр галоўнага фасада ў другім ярусе вылучала двухпралётная арка з вісячай гіркай.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх