Перайсці да зместу

Нястанішкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Нястанішкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • ▼72 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1592
Паштовыя індэксы
231000
Аўтамабільны код
4


Нястанішкі (Беларусь)
Нястанішкі
Нястанішкі


Нястанішкі (Гродзенская вобласць)
Нястанішкі
Нястанішкі


Мапа

Няста́нішкі[1] (трансліт.: Niastaniški, руск.: Нестанишки) — вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жодзішкаўскага сельсавета.

У літоўскіх Салечніках пад 1725 г. засведчаная літоўская форма дзявочага прозвішча "Niestonaycia". З-пад Вільні было Нестановіч. Прозвішча Нестан фіксавалася ў каталіцкім асяродку ў надбярэзінскіх Чыркавічах.[2]

Вядома з пачатку XVII ст. у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства ВКЛ.

Падчас руска-французскай вайны 1812 года каля вёскі праз Вілію перапраўляліся французскія войскі. У 1867 годзе адкрыта земскае народнае вучылішча.

У 1940—1954 гадах цэнтр Нястанішкаўскага сельсавета. Да 16 ліпеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Лылойцінскага сельсавета, да 17 лістапада 1986 года — у склад Сыраваткінскага сельсавета, да 28 сакавіка 2016 года — у склад Лылойцінскага сельсавета[3].

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі