Лясная дача

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лясная дача — гістарычная назва ляснога масіву або ўчастка лесу, якія ў дарэвалюцыйныя часы былі адміністрацыйнымі і юрыдычнымі адзінкамі тэрытарыяльнага падзелу лесу. Ляснымі дачамі называлі таксама часткі лясніцтваў, вылучаныя ў самастойныя гаспадаркі.

Належалі прыватным асобам, установам або дзяржаве. У сярэдзіне XIX стагоддзя былі заменены лясніцтвамі, але назвы іх захаваліся за асобнымі масівамі. Некаторыя лясныя дачы, напрыклад, Вярэйцаўская, Жорнаўская, Прылуцкая, Каранёўская, Горацкая, сталі вядомымі з-за асобай каштоўнасці лесу, іх навуковага і гістарычнага значэння.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]