Лясныя пажары на Гаваях (2023)

У пачатку жніўня 2023 года на Гаваях (ЗША), пераважна на востраве Маўі, успыхнула серыя лясных пажараў[1].
У Нацыянальнай метэаралагічнай службе паказалі, што распаўсюджванню пажараў паспрыяў ураган «Дора», які прынёс парывы ветру хуткасцю каля 97 км/г.

Пажарам практычна цалкам знішчаны горад Лахайна на востраве Маўі. Каля 2100 чалавек былі эвакуяваныя. Дарогі ў горад Лахайна зачыненыя, дазволены толькі рух машын хуткай дапамогі[2].
Мясцовыя бальніцы перапоўненыя хворымі з апёкамі, а таксама людзьмі, якія пакутуюць ад атручвання дымам.

9 жніўня з’явіліся паведамленні аб тым, што некаторыя людзі скокнулі ў акіян, ратуючыся ад полымя, якое хутка распаўсюджваецца. Берагавая ахова ЗША заявіла, што выратавала з вады не менш за дзесяць чалавек.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што федэральны ўрад накіраваў дапамогу на Гаваі. Ён дадаў, што дэпартамент транспарту працуе над эвакуацыяй турыстаў з Маўі.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Лесные пожары на Гавайских островах — bbc.com/russian
- ↑ Гаваі ў агні — zviazda.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2023. Праверана 13 жніўня 2023.