Ляхавіцкі сельсавет (Жыткавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ляхавіцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Жыткавіцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Пухавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 16 ліпеня 1954

Ля́хавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Пухавічы.

Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Жыткавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Жыткавіцкага раёна БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Жыткавіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці.

Скасаваны 16 ліпеня 1954 года. Тэрыторыя сельсавета ўвайшла ў новаствораны Марохараўскі сельсавет[1].

У 1925 годзе ў склад сельсавета ўваходзілі сяло Ляхавічы, вёска Пухавічы, хутары Адзёнава, Алексіна, Арлова Гняздо, Баран, Бая, Боркі, Бяседкава, Ванькова Ніва, Вазок, Валобка, Вароніна, Відошын, Ворат, Воўчая Галава, Высокі Востраў, Вялікае Дворышча, Вярхі, Галяняцішча, Гараваха, Гарохавішча, Гарохева, Грачышча, Дзедава Калоддзе, Дзярэнічы 1-я, Дзярэнічы 2-я, Дуброва, Забай-Балота, Завялікі Лес, Задуб, Зарыкованне, Зарэчка, Затапіла, Затычын, Зімовішчы 1-я, Козін Праход, Колаўскае, Кунішча, Ласчын Лясок, Левун-Чарцяж, Ліпнікі, Марохарава, Мужынка, Мядзвежае, Наваслед, Навіна, Паграбішча, Падбай-Балота, Паддзярэвішча, Паддубінне, Падмарохарава Балота, Палом, Паросля, Парскі, Пласток, Пляцішча, Подзішча, Пражка, Расошша, Садкі, Сбішча, Сецішча, Стар’е, Стаўпішча, Стая, Сцяпандраўшчына, Ускліца, Ушок, Хвоя, Храпялёўская, Цес, Цісцец, Чаўновішча, Шырынаў Лес, Яблань, Язвінка, Язвінка 2-я, Ялец, Ястрабішча, Ятніца. Насельніцтва 3644 чалавекі, 597 гаспадарак (з іх 373 хутарскія)[2].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Справочник Мозырского округа. — Мозырь: издание Мозырского окружного исполнительного комитета, 1925. — 147, LXXXVIII с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.