Ліберац
| Горад | |||||
| Ліберац | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Liberec | |||||
|
|||||
| 50°45′52″ пн. ш. 15°02′49″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Край | Ліберацкі край | ||||
| Раён | Ліберацкі | ||||
| Прыматар | Ян Корытарж | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1352 | ||||
| Першая згадка | 1348 | ||||
| Ранейшыя назвы | Рэйхенберг | ||||
| Плошча | 106,1 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 374 м | ||||
| Водныя аб’екты | Ныса-Лужыцка | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 97 400 чалавек (2005) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +420 48 | ||||
| Паштовы індэкс | 460 01 | ||||
| Аўтамабільны код | L (старыя LB, LI) | ||||
|
|
|||||
| liberec.cz | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||

Лі́берац (чэшск.: Liberec), былы Райхенберг (ням.: Reichenberg) — горад у Чэхіі, на рацэ Ныса-Лужыцка, адміністрацыйны цэнтр Ліберацкага края і Ліберацкага раёна.
Насельніцтва 97,7 тыс. жых. Тэлефонны код: (420)48.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад упершыню згадваецца ў дакументах у 1348 годзе.
У 1579 годзе ў горадзе заснавана тэкстыльная мануфактура, аднак развіццю прамысловасці перашкодзіла Трыццацігадовая вайна. З 1622 года па 1634 год горад быў уладаннем Альбрэхта фон Валенштэйна, пасля смерці якога належаў роду Галас і Клам Галас.
Падчас Сямігадовай вайны ў 1757 годзе недалёка ад горада адбыўся бой пры Рэйхенбергу.
Росквіт горада прыйшоўся на канец XIX стагоддзя. Да гэтага часу адносяцца шматлікія гарадскія пабудовы, у тым ліку ратуша, будынак Оперы, Музей Паўночнай Чэхіі. На ўзгорках вышэй гістарычнага цэнтра горада пабудаваны будынкі ў стылі рамантызму.
У XIX—XX стагоддзях горад меў значную нямецкую абшчыну. Ліберац (Райхенберг) быў цэнтрам нацысцкай Судэцкай Германіі.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Важны цэнтр тэкстыльнай прамысловасці (ваўняныя, шаўковыя, баваўняныя тканкі). Машынабудаванне (вытворчасць абсталявання для тэкстыльнай прамысловасці, аўтамабілебудаванне — «Ліберацкі аўтамабільны завод»). Праводзяцца тэкстыльныя кірмашы.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Ліберац злучаны з суседнім Ябланцам трамвайный лініяй.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Нацыянальная навуковая бібліятэка (у новым будынку, пабудаваным у 2000 годзе).

Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Знакаміты ратушай (1893 год, вышыня — 65 метраў); царквой Святога Распяцця ў стылі барока; тэлевежай на гары Ештэд, пабудаванай у 1968 годзе і якая з'яўляецца цяпер сімвалам горада; карціннай галерэяй. Маецца заапарк — адзін з найбольш вядомых у Еўропе. Найбуйнейшы ў краіне гандлёва-забаўляльны цэнтр «Вавілон».
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]У 2009 годзе ў Ліберацы прайшоў чэмпіянат свету па лыжных відах спорту і міжнародны моладзевы кангрэс эсперанта.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]| Год | 1869 | 1880 | 1890 | 1900 | 1910 | 1921 | 1930 |
| Насельніцтва | 50 252 | 60 198 | 68 135 | 79 470 | 89 312 | 84 845 | 95 623 |
| Год | 1950 | 1961 | 1970 | 1980 | 1991 | 2001 | 2010 |
| Насельніцтва | 69 663 | 78 193 | 84 046 | 95 924 | 101 162 | 99 102 | 105 077 |
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гарадскі афіцыйны сайт Архівавана 9 чэрвеня 2010.
- Вэб-камера г. Ліберац