Сямігадовая вайна
Сямігадовая вайна (1756—1763) — буйны ваенны канфлікт XVIII стагоддзя, адзін з самых маштабных канфліктаў Новага часу. Сямігадовая вайна ішла як у Еўропе, так і за акіянам: у Паўночнай Амерыцы, у краінах Карыбскага басейна, Індыі, на Філіпінах. У вайне прынялі ўдзел усе еўрапейскія вялікія дзяржавы таго часу, а таксама большасць сярэдніх і дробных дзяржаў Еўропы, некаторыя індзейскія плямёны. Уінстанам Чэрчылем вайна нават была названа «першай сусветнай вайной». Вайну лічаць каланіяльнай, бо ў ёй сутыкнуліся каланіяльныя інтарэсы Вялікабрытаніі, Францыі і Іспаніі, а таксама першай акопнай — з-за прымянення ў вайне вялікай колькасці рэдутаў і іншых хуткаўзведзеных умацаванняў — і першай артылерыйскай вайной: колькасць гармат у ёй з 1756 — 2 на 1000 штыкоў, з 1759 года — 3-4 гарматы на 1000 штыкоў і 5-6 гармат у 1761 годзе.
Асноўнае супрацьстаянне ў Еўропе адбывалася паміж Аўстрыяй і Прусіяй з-за Сілезіі, страчанай Аўстрыяй у папярэдніх Сілезскага войнах. Таму Сямігадовую вайну называюць таксама трэцяй Сілезскай вайной. Першая (1740—1742) і другая (1744—1748) Сілезскія войны з’яўляюцца складовай часткай вайны за аўстрыйскую спадчыну. У шведскай гістарыяграфіі вайна вядомая як Памеранская вайна (швед. Pommerska kriget), у Канадзе — як «заваявальная вайна» (анг.: The War of the Conquest) і ў Індыі як «Трэцяя Карнацкая вайна» (анг.: The Third Carnatic War). Паўночнаамерыканскі тэатр вайны называюць франка-індзейскай вайной.
Пазначэнне «сямігадовая» вайна атрымала ў 1780-х гадах, да таго пра яе казалі як пра «нядаўнюю вайну».
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Сусветная вайна
- Англа-іспанская вайна, 1761—1763
- Вайна за аўстрыйскую спадчыну
- Вайна за незалежнасць ЗША
Зноскі
- ↑ У 1757—1761 гадах Расія ўдзельнічала ў вайне на боку антыпрускай кааліцыі, у 1762 годзе — на боку Прусіі. У тым жа 1762 годзе Расія выйшла з вайны. З гэтым акалічнасцю звязана разыходжанне ў датах, у той час, як у заходняй гістарыяграфіі прынята лічыць, што Сямігадовая вайна працягвалася з 1756 па 1762 год, у большасці расійскіх сачыненняў указваюцца іншыя даты, а менавіта 1756—1761.
- ↑ Європейський гетьман. tyzhden.ua. 12 березня, 2010
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бажэнаў Ю. В., Юшкевіч В. А. Сямігадо́вая вайна́ 1756—63 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 347—348. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Семиле́тняя война́ 1756—63 / Кочетков А. Н. // Т. 23. Сафлор — Соан. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 235—236. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сямігадовая вайна
- Seven Years War (1755-63) (англ.)
Артыкул або раздзел вымагае перапрацоўкі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |