Лідзія Кузьмінічна Тарасевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лідзія Кузьмінічна Тарасевіч
Дата нараджэння 1 мая 1929(1929-05-01) (94 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы Заслужаны настаўнік Беларускай ССР

Лідзія Кузьмінічна Тарасевіч (нар. 1 мая 1929, в. Ракоўшчына, Мсціслаўскі раён) — Заслужаны настаўнік БССР (1974).

Скончыла Аршанскі настаўніцкі інстытут, Мінскі педагагічны інстытут (1972). Працавала завучам Недальской 8-гадовай школы Бягомльскага раёна (1950), выкладчыцай біялогіі ў СШ № 7 (1952), завучам школы № 96 г. Мінска (1964).

Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1978 годзе за высокія паказчыкі ў навучальна-выхаваўчай і грамадскай рабоце.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тарасевич Лидия Кузьминична // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда: биографический справочник / составители: И. Н. Кулан и др. — Минск, 2014. — С. 215: фото.
  • Тарасевіч Лідзія Кузьмінічна: Героі Сацыялістычнай Працы // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна / галоўны рэдактар У. Л. Гасянкоў. — Мінск, 1999. — С. 499: фота.