Перайсці да зместу

Лідзія Уладзіміраўна Грынеўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лідзія Уладзіміраўна Грынеўская
Нараджэнне 3 лютага 1965(1965-02-03) (59 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды
юбілейны медаль «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» юбілейны медаль «70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За працоўныя заслугі»

Лідзія Уладзіміраўна Грынеўская (нар. 3 лютага 1965, в. Мачуль Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.

Скончыла Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, зоаінжынер.

Працавала загадчыкам ветэрынарнай аптэкі калгаса «Запаветы Леніна» Столінскага раёна, майстрам вытворчага навучання Альшанскага навучальна-вытворчага камбіната, заатэхнікам-селекцыянерам калгаса «Беларуская ніва».

Галоўны заатэхнік адкрытага акцыянернага таварыства «Палеская ніва» Столінскага раёна.

Дэлегат другога Усебеларускага народнага сходу. Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання[1].

Мае падзяку Брэсцкага аблвыканкама. Пераможца рэспубліканскага спаборніцтва сярод галоўных заатэхнікаў (2006, 2009, 2011, 2013).

Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», дзвюма ганаровымі дыпломамі Брэсцкага аблвыканкама, ганаровымі граматамі Столінскага райвыканкама і Столінскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу[2].