Ліепая (аэрапорт)
Міжнародны аэрапорт Ліепая | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
ІАТА: LPX — ІКАА: EVLA | |||||||
Інфармацыя | |||||||
Краіна | |||||||
Размяшчэнне | Гробінскі край | ||||||
Эксплуатант | AVIASABIEDRĪBA "LIEPĀJA" | ||||||
Вышыня НУМ | 5.5 | ||||||
Сайт | liepaja-airport.lv/en/ | ||||||
Карта | |||||||
Узлётна-пасадачныя палосы | |||||||
|
|||||||
Статыстыка (2019) | |||||||
Гадавы пасажырапаток | 14,082 | ||||||
![]() |
Міжнародны аэрапорт Ліепая (латыш.: Starptautiskā lidosta «Liepāja»)(IATA: LPX, ICAO: EVLA) — рэгіянальны аэрапорт на захадзе Латвіі, які сертыфікаваны на міжнародныя паветраныя перавозкі. Разам з міжнародным аэрапортам Рыгі і аэрапортам Вентспілс, гэта адзін з трох асноўных аэрапортаў Латвіі.
Агляд[правіць | правіць зыходнік]
Міжнародны аэрапорт Ліепая знаходзіцца ў Гробінскім краі, за 5 кіламетраў на ўсход ад Ліепая, за 210 кіламетраў ад сталіцы Латвіі Рыгі і за 60 кіламетраў ад літоўскай мяжы. Тэрыторыя аэрапорта займае 2,2 км² і знаходзіцца ў Ліепайскай спецыяльнай эканамічнай зоне.
20 верасня 2016 года аэрапорт быў пераатэставаны на камерцыйныя рэйсы праз восем гадоў перапынку.[1] 5 снежня 2016 года авіякампанія airBaltic правяла выпрабавальны палёт з Рыгі ў Ліепаю на самалёце Bombardier CS300.[2] 6 снежня 2016 года было абвешчана, што яны будуць праводзіць наступную серыю выпрабавальных палётаў вясной 2017 года[3]. Па стане на 2019 год AirBaltic лётае паміж Рыгай і Ліепаяй зімой тры разы на тыдзень і летам пяць разоў на тыдзень самалётам Bombardier Dash 8 Q400.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Аэрадром у Ліепаі быў зладжаны ў 1926 годзе і першапачаткова выкарыстоўваўся для навучання лётчыкаў. З 1937 года пачаліся пасажырскія рэйсы з аэрапорта. Аэрапорт дзейнічаў у савецкі і постсавецкі час.
У 2009 годзе, пасля пачатку эканамічнага крызісу, пасажырскія рэйсы з аэрапорта былі часова спыненыя. У 2014 годзе пачалася рэканструкцыя аэрапорта, пасля якой ён быў зноў адкрыты 16 мая 2017 года.[4]
Авіякампаніі і напрамкі[правіць | правіць зыходнік]
Авіякампанія | Пункты прызначэння |
---|---|
airBaltic | Рыга |
Статыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Колькасць рэйсаў | Груз (тон) | |
---|---|---|
2004 год | 298 | 25 |
2005 год | 338 | |
2006 год | 310 | |
2007 год | 1 692 | |
2008 год | 2695 | |
2009 год | 190 |
Наземны транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Аўтобусны маршрут № 2 курсіруе паміж міжнародным аэрапортам Ліепая і цэнтрам горада.[5]
Зноскі
- ↑ курс, The Baltic Course - Балтийский. Liepaja airport to be certified by September 20 .
- ↑ курс, The Baltic Course - Балтийский. First airBaltic test flight to Liepaja planned for December .
- ↑ "airBaltic" testa lidojumus uz Liepāju plāno nākamgad .
- ↑ A-Z World Airports Online - Latvia airports - Liepaja International Airport (LPX/EVLA) . A-Z Group. Праверана 13 March 2017.
- ↑ Archived copy(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2018. Праверана 27 мая 2021.