Ліза Фонсагрыўс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ліза Фонсагрыўс
англ.: Lisa Fonssagrives
Lisa Fonssagrives at Paddington Station, London, 1951.jpg
Імя пры нараджэнні шведск.: Lisa Birgitta Bernstone
Род дзейнасці мадэль, мадэльер, танцоўшчыца, артыстка
Дата нараджэння 17 мая 1911(1911-05-17)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лютага 1992(1992-02-04)[3][4][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Irving Penn[d] і Fernand Fonssagrives[d]
Дзеці Mia Fonssagrives-Solow[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ліза Фонсагрыўс (шведск.: Lisa Fonssagrives; 17 мая 1911, Гётэбарг, Вестра-Гёталанд, Швецыя4 лютага 1992, Нью-Ёрк, ЗША) — шведская мадэль, першая вядомая супермадэль.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У дзяцінстве Ліза займалася жывапісам, скульптурай і танцамі. Яна вучылася ў вядомай берлінскай школе Мэры Вігман, дзе вывучала мастацтва і танцы. Звярнуўшыся ў Швецыю, яна адкрыла танцавальную школу[6].

Ліза Фонсагрыўс, 1951, фатограф Тоні Фрысэль.

Ліза пераехала ў Парыж, каб навучацца балету пасля ўдзелу ў міжнародным конкурсе з харэографам Астрыд Мальмборг і працавала прыватным настаўнікам танцаў у фатографа Фернана Фонсагрыўса, што затым прывяло яе да кар'еры мадэлі.

У 1936 годзе фатограф Вілі Мэйвальд сустрэў яе ў ліфце і папрасіў быць мадэллю для яго капялюшаў, а затым гэтыя фатаграфіі былі адпраўленыя ў Vogue, і галоўны фатограф часопісу зрабіў некалькі пробных здымкаў Лізы.

У ліпені 1939 года яна з'явілася ў нямецкім ілюстраваным тыднёвіку Der Stern. Да таго як Фонсагрыўс прыехала ў Злучаныя Штаты ў тым жа годзе, яна ўжо была топ-мадэллю[7].

Яе вобраз з'яўляўся на вокладках многіх часопісаў у 1930-х, 1940-х і 1950-х гадах, напрыклад Town & Country, Life, Time, Vogue і Vanity Fair. Яе называлі «‎самай высокааплатнай супермадэллю высокай моды», але сама Фонсагрыўс аднойчы апісала сябе як «‎добрую вешалку для адзення».

Прыватнае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Яна выйшла замуж за парыжскага фатографа Фернана Фонсагрыўса ў 1935 годзе; яны развяліся ў 1949 годзе, а ў 1950 годзе яна выйшла замуж за іншага фатографа Ірвінга Пэна. У іх было двое дзяцей: дачка Міа і сын Том. У 1960-х гадах яна стала скульптарам і была прадстаўлена галерэяй Мальбара на Манхэтэне.

На аўкцыёне Elton John photography collection, праведзеным Christie's 15 кастрычніка 2004 года, фатаграфія Лізы Фонсагрыўс была прададзеная за 57 360 даляраў[8].

Зноскі

  1. а б (unspecified title) Праверана 29 жніўня 2021.
  2. а б Göteborgs Vasa kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/GLA/15475/C/1 (1908-1912), bildid: 00066654_00258, sida 255 Праверана 29 жніўня 2021.
  3. Lisa Fonssagrives-Penn, 80, Artist Who Gave Up Career as a Model // The New York Times / J. KahnManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1992. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
  4. Lisa Fonssagrives // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Bibliothèque nationale de France Lisa Fonssagrives-Penn // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  6. Rosemary Ranck (9 February 1997). "The First Supermodel". The New York Times. Retrieved 24 September 2006.
  7. Crystal Renn & Marjorie Ingall. Hungry: A Young Model's Story of Appetite, Ambition and the Ultimate Embrace. ISBN 1-4391-0123-X.
  8. Elton John photo collection nets $900,000 USA Today October 15, 2004.