Перайсці да зместу

Лізінг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лі́зінг (англ.: leasing) — доўгатэрміновая арэнда машын і абсталявання, набытых арэндадаўцам для арандатара для вытворчага выкарыстоўвання, пры захаванні права ўласнасці на іх за арэндадаўцам на ўвесь тэрмін дагавора.

Сутнасць паняцця

[правіць | правіць зыходнік]

Дагавор арэнды прадугледжвае прадмет лізінгу (абсталяванне, машыны, ЭВМ, аргтэхніка, транспартныя сродкі, збудаванні вытворчага, гандлёвага і складскога прызначэння), вызначэнне тэрміна арэнды, пэўнае ўзнагароджанне (арэндная плата), якое ўключае працэнтную стаўку (кошт прыцягнення сродкаў арэндадаўцам на грашовым рынку з улікам неабходнага прыбытку банка) і амартызацыю маёмасці[1].

Лізінг у Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 2024 года, у Беларусі лізінгавыя аперацыі ажыццяўлялі 96 спецыялізаваных лізінгавых арганізацый і 9 банкаў. Беларускі рынак класіфікуюць як умеранаканцэнтраваны — доля трох найбуйнейшых кампаній складае 50,8 %, а найбуйнейшая лізінгавая арганізацыя (ААТ «Прамгаралізінг») кантралюе 27,98 % агульнага аб’ёму бізнесу[2][3].

  1. История лизинга (руск.)(недаступная спасылка). ООО «АСБ Лизинг». Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2015. Праверана 6 кастрычніка 2021.
  2. Рынок лизинга Беларуси вырос на 48 % в 2024 году, до 9,3 млрд рублей. finstore.by. Праверана 27 лютага 2026.
  3. Шиманович, С. В. Белорусский рынок лизинга. Обзор 2024 г. / С. В. Шиманович, А. И. Цыбулько. — Минск: УП «Энциклопедикс», 2025. — 142 с. ISBN 978-985-7340-14-9.. leasing-belarus.by. Праверана 27 лютага 2026.