Ламбард

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фінансы

Публічныя фінансы:

Міжнародныя фінансы
Дзяржаўны бюджэт
Федэральны бюджэт
Муніцыпальны бюджэт


Прыватныя фінансы:

Карпаратыўныя фінансы
Фінансы хатніх гаспадарак


Фінансавыя рынкі:

Рынак грошай
Валютны рынак
Фондавы рынак
Тэрміновы рынак


Фінансавыя прылады:

Бюджэт
Бюджэтны ўлік
Падаткі
Фінансаванне
Фінансавае планаванне
Фінансавыя актывы
Авуары · Валюта · Грошы
Каштоўныя паперы
Фінансавыя каэфіцыенты
Фінансавы менеджмент
Лізінг


Фінансавыя інстытуты:

Банк
Крэдытны кааператыў
Страхавая кампанія
Інвестыцыйная кампанія
Інвестыцыйны фонд
Узаемны фонд
Пенсійны фонд
Траставая кампанія
Казначэйства арганізацыі
Ламбард


Фінансавае права

Ламба́рд (ад італьянскай правінцыі Ламбардыя) — гэта камерцыйная арганізацыя, якая выдае кароткачасовыя пазыкі пад заклад рэчаў і рухомай маёмасці грамадзян (ювелірных вырабаў, тэхнікі, твораў мастацтва і інш.).

Сутнасць паняцця[правіць | правіць зыходнік]

Ацэнка закладу адбываецца непасрэдна ў ламбардзе па ўзгадненні бакоў. Уладальнік рэчы на аснове дагавора захоўвання атрымлівае імянны закладны квіток і суму грошай. Пры жаданні ўладальніка забраць назад сваю маёмасць, ён павінен аплаціць працэнты за той час, што карыстаўся грашыма. У выпадку нявыкупу маёмасці ўладальнікам яна становіцца ўласнасцю ламбарда[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню былі вынайдзены гандлярамі з Ламбардыі ў XV стагоддзі. Першы муніцыпальны ламбард быў адчынены ў Нюрнбергу ў ХVІ стагоддзі.

Так званыя «абутковыя ламбарды» атрымалі сваё распаўсюджанне ў ХІХ стагоддзі. Яны прымалі святочны абутак ад працоўных або служачых. У канцы тыдня, пасля атрымання заробку, людзі маглі выкупіць свой абутак.

Часам у ламбард трапляюць незвычайныя рэчы ці здараюцца кур’ёзныя выпадкі. У 1676 годзе ўдава пісара магістрата Тэадора Ельяшэвіча па прычыне цяжкага матэрыяльнага становішча здала ў ламбард так званыя «гарадскія кнігі» магістрата з гарадской канцылярыі[2].

Ламбарды на Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

У нашай краіне асноўнымі наведвальнікамі ламбардаў з’яўляюцца пенсіянеры, студэнты, бізнэсмены. Ламбарды вельмі распаўсюджаны па Мінску, а таксама ёсць у кожным абласным цэнтры. Ламбарды актывізуюцца ў крызісныя сітуацыі, калі насельніцтву даводзіцца вырашаць матэрыяльныя праблемы[3]. З-за канцэнтрацыі ювелірных вырабаў і грашовых сродкаў ламбарды часам з’яўляюцца аб’ектам нападу[4].

Сучасны беларускі ламбард у Гродне.

Зноскі

  1. Ламбард: няма ажыятажу, але ёсць патрэба. Фінансы TUT.BY (2010-08-25). Праверана 28 верасня 2016.
  2. Гарадскі архіў... здала ў ламбард. Партал Выдавецкага дома «Звязда» (2015-03-06). Праверана 28 верасня 2016.
  3. Бабулі нясуць у ламбард долары, дырэктары — золата, каб выплаціць заробкі. Электронный пункт наличного валютного обмена Prokopovi.ch (2015-07-13). Праверана 28 верасня 2016.
  4. Скрадзенае золата вярнулі ў ламбард. «Твой стыль» Гародня і свет вачыма гарадзенцаў (2013-08-01). Праверана 28 верасня 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Лагатып Вікіслоўнікі