Ліна Вертмюлер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ліна Вертмюлер
італ.: Lina Wertmüller
Імя пры нараджэнні італ.: Arcangela Felice Assunta Wertmüller von Elgg Spañol von Braueich
Род дзейнасці сцэнарыст, кінарэжысёр, паэт-песеннік, рэжысёр, драматург
Дата нараджэння 14 жніўня 1928(1928-08-14)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 снежня 2021(2021-12-09)[3][4] (93 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Enrico Job[d]
Дзеці Zulima[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Сайт linawertmuller.com (італ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ліна Вертмюлер (італ.: Lina Wertmüller; 14 жніўня 1928 — 9 снежня 2021) — італьянскі кінарэжысёр, сцэнарыст і драматург. Сапраўднае імя — Арканджэла Фелічэ Асунта Вертмюлер фон Эльг Эспаньёл фон Браўэйх (Arcangela Felice Assunta Wertmüller von Elgg Espanol von Braueich). Яна стала першай жанчынай, намінаванай на прэмію «Оскар» за лепшую рэжысуру за «Паскуаліна „Сем прыгажунь“» у 1977 годзе. У 2019 годзе Вертмюлер была абвешчана адным з чатырох лаўрэатаў Ганаровай прэміі Акадэміі за сваю кар’еру.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ліна Вертмюлер нарадзілася 14 жніўня 1928 года ў Рыме ў арыстакратычнай швейцарскай каталіцкай сям’і. Бацька Ліны Вертмюлер быў быў рымскім юрыстам са швейцарскай сям’і Вердмюлер фон Эльг. Вертмюлер пазней апавядала, што яе дзяцінства было перыядам прыгод падчас якога яе выключылі з 15 розных каталіцкіх школ, а сама яна вельмі захаплялася чытаннем коміксаў, і казала, што яны вельмі паўплывалі на яе юнацкасць. «Флэш Гордан» Алекса Райманда яна вылучала асабліва сярод іншых, апісваючы гэтыя коміксы як «хутчэй за кінематаграфічнае, больш кінематаграфічнае, чым большасць фільмаў». Жаданне працаваць у тэатральнай і кінаіндустрыі замацавалася ў сэрцы Вертмюлер у тыя гады і яна захапілася рускімі драматургамі Неміровічам-Данчанкам і Станіслаўскім. У 1945 годзе, насуперак волі бацькі, яна паступіла ў Рымскую тэатральную Акадэмію драматургічнага мастацтва. Скончыла яе ў 1951 годзе пад кіраўніцтвам П’етра Шарова, працавала асістэнтам рэжысёра ў музычным і драматычным тэатрах. У тым жа 1951 годзе яна заснавала трупу «Арлекін», напісала свае першыя п’есы і гастралявала па Еўропе. Па вяртанні ў Рым яна паспела папрацаваць актрысай, журналісткай, пісьменніцай, сцэнаграфісткай. Інтарэсы Вертмюлер развіваліся па двух кірунках: адзін з іх — музычная камедыя, а другі — сур’ёзная сучасная італьянская драма. Яна выйшла замуж за Энрыка Джоба, які стаў мастаком-дэкаратарам у яе фільмах. Іх адзіная дачка, Марыя Зуліма Джоб (нар. 17 студзеня 1991), стала актрысай. Джоб памёр 4 сакавіка 2008 гады. Памерла 9 снежня 2021 года.

Зноскі