Лінне
Выгляд
| Лінне | |
|---|---|
| Морфаметрыя | |
| Даўжыня | 0,49 км |
| Шырыня | 0,25 км |
| Плошча | 0,083 км² |
| Даўжыня берагавой лініі | 1,19 км |
| Найбольшая глыбіня | 3,1 м |
| Сярэдняя глыбіня | 1,37 м |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
Лінне — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 9 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Матырына, у басейне ракі Ушача.
Плошча паверхні 0,083 км². Даўжыня 0,49 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Найбольшая глыбіня 3,1 м, сярэдняя — 1,37 м. Даўжыня берагавой лініі 1,19 км. Аб’ём вады ў возеры 0,11 млн м³.
Возера акружана забалочаным лугам і парослым хмызняком. На поўдні канавай злучана з возерам Матырына.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план / Ред. Н.А. Рак, С.Н. Саратова.. — Минск: РУП «Белкартография», 2009. — 3 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-34. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)
