Перайсці да зместу

Ліптаўскі Мікулаш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Ліптаўскі Мікулаш
славацк.: Liptovský Mikuláš
49°04′52″ пн. ш. 19°37′05″ у. д.HGЯO
Краіна
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1286
Першая згадка 1286
Плошча 69,97 км²
Вышыня цэнтра 577 м
Водныя аб’екты Ваг
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 29 860 чал. (31 снежня 2024)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 044
Паштовы індэкс 031 01
Аўтамабільны код LM
mikulas.sk (славацк.)(польск.)(англ.)
Паказаць/схаваць карты
Ліптаўскі Мікулаш (Славакія)
Ліптаўскі Мікулаш
Ліптаўскі Мікулаш

Ліптаўскі Мікулаш (да 1952 года — Liptovský Svätý Mikuláš (Ліптаўскі Святы Мікулаш) ням.: Liptau-Sankt-Nikolaus; венг.: Liptószentmiklós) — горад у паўночнай Славакіі, на рацэ Ваг. Мікулаш знаходзіцца ў гістарычным рэгіёне Ліптаў, каля Нізкіх Татраў.

Ліптаўскі Мікулаш упершыню згадваецца ў 1286 годзе, з XIV ст. горад набывае вялікае эканамічнае значэнне, асабліва з 1677 года, калі яно становіцца цэнтрам Ліптаву. Да 1918 года горад прыналежыў Каралеўству Венгрыі. У XIX ст. Ліптоўскі Мікулаш лічыўся цэнтрам славацкага нацыянальнага руху.

У цяперашні час Ліптаўскі Мікулаш з’яўляецца важным прамысловым цэнтрам паўночнай Славакіі.

Статыстыка насельніцтва (10 гадоў)[2]
Год1994200420142024
Колькасць людзей33 40132 93031 59329 860
Розніца −1,41 % −4,06 % −5,48 %
Статыстыка насельніцтва[2]
Год20232024
Колькасць людзей30 04029 860
Розніца−0,59 %

Паводле перапісу 2001 года, насельніцтва горада склала 33 тыс. чалавек. 94,07 % з іх — славакі, 2,3 % цыганы, 2,1 % чэхі і 0,28 % венгры. 34,48 % насельніцтва горада адносяць сябе да каталікоў, 32,26 % не прылічылі сябе ні да адной канфесіі і 26,85 % назвалі сябе лютэранамі.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr]Bratislava: ŠÚ SR, 2025. Праверана 24 красавіка 2025.
  2. а б Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr_obce=AREAS_SK]. Statistical Office of the Slovak Republic (31 сакавіка 2025). Праверана 31 сакавіка 2025.