Лісавэ
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
|
Лісавэ[1] (укр.: Лісове) — пасёлак гарадскога тыпу ў Алэксандрыўскім раёне Кіраваградскай вобласці Украіны.
Пасёлак заснаваны ў 1960-х гг. як ваенны гарадок «Кіраваград-25» вайсковай часткі № 14427, якая выконвала задачы па ядзерна-тэхнічнаму забеспячэнню Узброеных Сіл СССР. Пасёлак мае аўтаномную структуру забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва і ўласную жыллёва-камунальную і сацыяльна-культурную сферу. Тут размешчана 37 жылых дамоў (з іх 14 чатырохпавярховых, 1 двухпавярховы, 22 аднапавярховых), 8 аб’ектаў сацыяльна-культурнай сферы, у прыватнасці: школа, дзіцячы сад, сталовая, дом афіцэраў, ваенны лазарэт, лазня, пральня, крамы, паштовае аддзяленне, а таксама 15 аб’ектаў камунальнага прызначэння, інжынерныя сеткі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»