Лі Цуньсюй
| Лі Цуньсюй | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| кіт.: 李存朂 | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Zhu Zhen[d] | ||||||
| Пераемнік | Лі Сыюань | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
2 снежня 885 |
||||||
| Смерць |
15 мая 926 (40 гадоў) |
||||||
| Бацька | Li Keyong[d][2] | ||||||
| Маці | Empress Dowager Cao[d][2] | ||||||
| Жонка | Empress Liu[d], Consort Han[d] і Empress Chai[d] | ||||||
| Дзеці | Li Jiji[d], Q11097740?, Q10337988?, Q11097741?, Q11097736? і Q10877788? | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
Лі Цуньсюй (кіт. трад. 李存勗, піньінь Lǐ Cúnxù; 2 снежня 885 — 15 мая 926) — заснавальнік і першы імператар Позняй Тан перыяду пяці дынастый і дзесяці дзяржаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з шатоскага племені чжуюэ. Быў сынам генерала Лі Кэюна, які знаходзіўся на службе дынастыі Тан і правадыра чжуюэ. Той спачатку зваўся Чымін і вызначыўся падчас падаўлення паўстання Хуан Чаа, а потым спрабаваў захапіць уладу ў паўночных правінцыях, за што атрымаў прозвішча Лі.
Лі Цуньсюй лічыцца самым ваяўнічым кіраўніком ўсяго перыяду Пяці дынастый і дзесяці дзяржаў. Пасля смерці бацькі ён атрымаў у спадчыну тытул прынца Цзінь. Валоданні, што ён атрымаў у спадчыну знаходзіліся ў стане заняпаду, таму Цзінь не магла супрацьстаяць ваеннай моцы Позняй Лян, заснавальнік якой, Чжу Вэнь, захапіў танскі трон. Аднак Лі Цуньсюй павольна аднавіў сваю дзяржаву, прыняўшы шэраг заваяванняў і саюзаў, каб захапіць як мага больш зямель на поўнач ад Хуанхэ, перш чым пачаў маштабную кампанію супраць Позняй Лян.
923 года Лі Цуньсюй заваяваў Познюю Лян і абвясціў сябе імператарам новай дынастыі — Позняй Тан, якую асабіста ён лічыў Адноўленай Тан. Сталіца была вернута ў старую ўсходнюю танскую сталіцу, горад Лаян. У цэлым Позняя Тан, як і ўсе дзяржаўныя ўтварэнні перыяду Пяці дынастый і дзесяці дзяржаў, мела кароткую гісторыю — яна праіснавала трынаццаць гадоў.
Сам Лі Цуньсюй пражыў усяго тры гады пасля заснавання дынастыі. Ён быў забіты падчас афіцэрскага паўстання 926 года на чале з Гуа Чунцянем. Трон па яго смерці атрымаў у спадчыну яго прыёмны брат Лі Сіюань.
Дэвіз праўлення
[правіць | правіць зыходнік]- Тунгуан (同光) 923—926
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1140649973 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 23 лютага 2026.
- 1 2 3 China Biographical Database