Ларыса Іосіфаўна Доўнар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Л. І. Доўнар)
Ларыса Іосіфаўна Доўнар
Дата нараджэння 26 лютага 1962(1962-02-26) (62 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці кнігазнавец, бібліёграф
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат педагагічных навук (2005)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у

Ларыса Іосіфаўна Доўнар (у дзявоцтве Мархель; нар. 26 лютага 1962, в. Жыгалкі, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі кнігазнавец і бібліяграфазнавец. Кандыдат педагагічных навук (2005), дацэнт (2010).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 26 лютага 1962 года ў в. Жыгалкі Стаўбцоўскага раёна. Сястра літаратуразнаўца Уладзіміра Іосіфавіча Мархеля (1940—2013).

Скончыла ў 1982 годзе Мінскі інстытут культуры. Працавала ў бібліятэцы інстытута бібліятэкарам, рэдактарам. У 1987—2007 гадах метадыст, загадчыца аддзела абслугоўвання, галоўны бібліятэкар аддзела рэдкіх кніг бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, а таксама ў 1997—2007 гадах кіраўнік Прэс-цэнтра ўніверсітэта. Адначасова з’яўлялася сумяшчальнікам і выкладала на кафедры тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый. З 2007 года на пасадзе дацэнта, з 2014 года на пасадзе прафесара кафедры тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый, з 2017 года на прафесар кафедры бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці.

У 2005 годзе абараніла дысертацыю на ступень кандыдата педагагічных навук па тэме «Развіццё кнігавыдавецкай дзейнасці ў Мінску (1795—1917 гг.): кнігазнаўчы аспект». У 2010 годзе прысвоена навуковае званне дацэнт.

Член Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі, Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З’яўлялася кіраўніком шэрагу навукова-даследчых праектаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва, звязаных з кніжнай культурай Беларусі, удзельнічала ў падрыхтоўцы і выданні шасці калектыўных манаграфій, займалася падрыхтоўкай і складаннем шэрагу бібліяграфічных дапаможнікаў. Удзельнічала ў распрацоўцы грантаў, арганізацыі і правядзенні каля 20 міжнародных навуковых канферэнцый, семінараў, круглых сталоў.

Усяго мае звыш 280 публікацый у беларускім і замежным друку па тэме гісторыі кніжнай справы ў Беларусі, кніжных сувязяў, гісторыі кніжных збораў і калекцый, тыпалогіі кнігі, гісторыі беларускай кнігі і кнігазнаўства, кніжнай культуры. Выдадзены навучальны дапаможнік «Гісторыя беларускай кнігі» (2012), манаграфія «Кніжная справа Мінска (канец XVIII — пачатак ХХ стагоддзя)» (2015), у суаўтарстве падрыхтаваны і апублікаваны манаграфія «Кніжнасць новай Беларусі (ХІХ-ХХІ ст.ст.)» (2011), том 2 у калектыўнай працы «Гісторыя беларускай кнігі» пад рэдакцыяй М. В. Нікалаева (09—2011), «Антология мудрости народа: 500 лет белорусского книгопечатания» (2017), «Книжная культура в контексте инновационного развития общества» (2017), «500 гадоў беларускага кнігадрукавання: артыкулы, эсэ, вершы» (2017). З’яўляецца складальнікам бібліяграфічных паказальнікаў, зборніка навуковых прац «Беларуская кніга ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры» (с 2006 г.).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана Дыпломам Міжнароднай асацыяцый акадэмій навук «За ўклад у вывучэнне праблем кніжнай культуры Беларусі», Ганаровымі граматамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва, Беларускага прафсаюза працаўнікоў культуры.

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Бібліятэказнаўства. Гісторыя : вучэб.-метад. комплекс па дысцыпліне для спецыяльнасці 1-23 01 11 Бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць (па напрамках) / Беларус. дзярж. ун-т культуры і мастацтваў, Фак. інфарм.-дакумент. камунікацый, Каф. тэорыі і гісторыі інфарм.-дакумент. камунікацый; склад. Л. І. Доўнар. — Мінск, 2017. — 245 с. : табл. — Бібліягр.: с. 244—245. — Дэпаніравана ў БДУКМ 05.10.2017, № 010505102017.
  • Тэорыя інфармацыі і дакументалогія : вучэб.-метад. комплекс па дысцыпліне для спецыяльнасці 1-23 01 11 Бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць (па напрамках). Раздзел 1. Гісторыя кнігі / Беларус. дзярж. ун-т культуры і мастацтваў, Фак. інфарм.-дакумент. камунікацый, Каф. тэорыі і гісторыі інфарм.-дакумент. камунікацый; склад. Л. І. Доўнар. — Мінск, 2017. — 168 с. : табл. — Бібліягр.: с. 167—168. — Дэпаніравана ў БДУКМ 05.10.2017, № 010405102017.
  • Доўнар, Л. І. Гісторыя беларускай кнігі : вучэб. дап. / М-ва культуры Рэсп. Беларусь, Беларус. дзярж. ун-т культуры і мастацтваў ; Л. І. Доўнар. — Мінск : БДУКМ, 2012. — 250, [1] с.

Навуковыя манаграфіі[правіць | правіць зыходнік]

  • Антология мудрости народа: 500 лет белорусского книгопечатания : монография / И. В. Войтов, Л. И. Довнар, Д. П. Зылевич, М. И. Кулак, В. И. Куликович. — Минск : БГТУ, 2017. — 236 с.
  • 500 гадоў беларускага кнігадрукавання : артыкулы, эсэ, вершы / уклад. Алеся Бадака і Віктара Шніпа; [сярод аўтараў Ларыса Доўнар]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. — 334 с. : іл.
  • Книжная культура в контексте инновационного развития общества : [коллективная монография] / Междунар. ассоц. акад. наук, Нац. акад. наук Беларуси, Рос. акад. наук [и др.]. — Минск : ЦНБ НАН Беларуси ; Москва : ФГБУ науки НИЦ «Наука» РАН, 2017. — 328 с.
  • Беларуская кніга ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры : зб. навук. прац / Беларус. дзярж. ун-т культуры i мастацтваў; склад. Л. І. Доўнар, Т. А. Самайлюк. — Мінск, 2006—2017. — Вып. 1-7.
  • Доўнар, Л. І. Кніжная справа ў Мінску (канец XVIII — пачатак XX стагоддзя) : [манаграфія] / Л. І. Доўнар. — Мінск : БДУКМ, 2015. — 695 с.
  • Гісторыя беларускай кнігі. У 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (XIX—XXI стст.) / М. В. Нікалаеў, Л. І. Доўнар, М. А. Лукоўская, Р. С. Матульскі. — Мінск : Беларус. энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — 436 с. : іл.
  • Кшыштаф Мігань = Krzysztof Migoń: біябібліяграфічны паказальнік (1960—2010): да 70-годдзя з дня нараджэння і 50-годдзя навуковай дзейнасці / склад. Л. І. Доўнар, Т. А. Самайлюк. — Мінск: Беларус. дзярж. ун-т культуры і мастацтваў, 2011. — 210 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ларыса Іосіфаўна Доўнар : біябібліягр. даведнік / склад. Т. А. Самайлюк ; М-ва культуры Рэсп. Беларусь, Беларус. дзярж. ун-т культуры і мастацтваў, бібліятэка. — Мінск : БДУКМ, 2018. — 74 с. — (Дзеячы навукі і культуры Беларусі).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]