Ліяна Іванаўна Азаранка
Ліяна Іванаўна Азаранка | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 мая 1938 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 жніўня 2006 (68 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастачка |
Жанр | тэматычная карціна, партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Ліяна Іванаўна Азаранка (25 мая 1938, вёска Шарыпы, Горацкі раён, Магілёўская вобласць — 13 жніўня 2006) — савецкі мастак-жывапісец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1957 годзе скончыла Мінскі індустрыяльны тэхнікум па спецыяльнасці «тэхнік-геолаг». У 1966 годзе скончыла мастацка-графічны факультэт Смаленскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя К. Маркса. Удзельнічала ў мастацкіх выстаўках з 1967 года. З 1966 па 1968 гады выкладала ў Каргопальскім педагагічным вучылішчы. З 1968 па 1984 гады працавала выкладчыкам жывапісу дзіцячай мастацкай школы ў Смаленску. У 1980 годзе ўступіла ў Саюз мастакоў СССР (з 1991 года — Саюз мастакоў Расіі). У 1981 годзе была ўзнагароджана Дыпломам Савета Міністраў РСФСР «За ўдзел у V занальнай мастацкай выстаўцы». З 1991 год працавала ў Доме творчасці «Байкал».
Творы Ліяны Азаранка захоўваюцца ў Смаленскім музеі-запаведніку, у прыватных калекцыях Расіі, Беларусі, Германіі, Кіпра.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Святлана Строгіна. Сучаснае выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны. — Мінск: ТАА «Белпрынт», 2009. — С. 10. — 240 с. — ISBN 978-985-459-139-1.