Людміла Пятроўна Царанкова

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Л. Царанкова)
Jump to navigation Jump to search

Людміла Пятроўна Царанко́ва (дзявочае Сцяфа́нава; нар. 7 лістапада 1930, г. Варонеж, РСФСР, СССР) — беларуская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1968).

Скончыла ў 1953 годзе Магілёўскае музычнае вучылішча. У 19531989 гадах салістка Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Беларусі. Валодае прыгожым голасам чыстага тэмбру. Выканаўца народных песень, сольных партый у харавых і кантатна-аратарыяльных творах беларускіх, рускіх і заходне-еўрапейскіх кампазітараў: «Дняпро» Я. Туранкова, «Павей, ветрык» Р. Пукста, «Мелодыя» С. Рахманінава, «Авэ Марыя» А. Луццы ў апрацоўцы Э. Тырманд і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]