МТЗ-5
МТЗ-5 | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Вытворца | МТЗ | |||||
Месца вытворчасці |
Мінск Днепрапятроўск |
|||||
Гады выпуску | 1957–1962 | |||||
Прызначэнне | Універсальны | |||||
Падвеска | ||||||
Тып хадавой часткі | Колавы | |||||
Храналогія | ||||||
| ||||||
Вікісховішчы | на
МТЗ-5 — колавы трактар агульнага прызначэння, які выпускаўся Мінскім трактарным заводам з 1957 па 1962 год і Паўднёвым машынабудаўнічым заводам з 1958 па 1972 г.
Трактар шырокаўніверсальны, прызначаўся для транспартных работ, для выканання работ па доглядзе прапашных культур, ворыва лёгкіх і сярэдніх глеб, перадпасяўной апрацоўкі, пасеву і ўборкі збожжавых культур. Да трактара выраблялася разнастайнае навясное пагрузачна-транспартнае абсталяванне: стогакід, капнавоз універсальны навясны (КУН), вілачны пагрузчык.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]З'яўляецца далейшым развіццём канструкцыі трактара МТЗ-2.
Асновай трактара служыла паўрама, выкананая з двух швелераў, злучаных паміж сабой адліваным пярэднім брусам, корпусаў муфты счаплення, каробкі перадач і задняга моста. У пярэдняй частцы ўсталёўваўся рухавік, пры гэтым яго задняя частка праз картэр махавіка жорстка змацоўвалася з корпусам муфты счаплення. А спераду рухавік пры дапамозе шарнірнай апоры мацаваўся да пярэдняга брусу паўрамы. Непасрэдна за рухавіком размяшчаўся механізм трансмісіі, які ўключаў муфту счаплення, злучальную муфту, каробку перадач, галоўную перадачу, дыферэнцыял і бартавыя перадачы. Трансмісія мела механізм блакіроўкі дыферэнцыяла.
Пярэдняя вось трактара ўяўляла сабой адліваную трубчастую, тэлескапічную бэльку. Вядучыя колы ўсталёўваліся на шліцавых канцах паўвосяў канчатковых перадач і перамяшчаліся ўздоўж гэтых шліцаў. Перамяшчэннем задніх колаў уздоўж шліцаў змянялася каляіна трактара ў межах 1200-1550 мм, а пры перастаноўцы колаў увагнутым бокам дыскаў вонкі — шырыня каляіны павялічвалася да 1800 мм. Тормазы — калодачнага тыпу. Для працы ў цяжкіх глебавых умовах маглі быць абсталяваны паўгусенічным ходам.
У 1959 годзе была пачата вытворчасць здымнай кабіны.
Мадыфікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- МТЗ-5
Базавая мадэль. На трактары ўсталёўваўся рухавік Д-40К магутнасці 40 к.с. Мадэль выпускалася каля года, пасля чаго была праведзена мадэрнізацыя. Выраблена 10 189 адз[1].
- МТЗ-5К
Мадыфікацыя з паасобна-агрэгатнай гідраўлічнай навясной сістэмай. Выпускаўся некалькі месяцаў. У 1957—1958 выраблена 14 769 адз[1].
- МТЗ-5М
У 1957 годзе МТЗ-5 быў мадэрнізаваны. МТЗ-5М меў рухавік Д-40М магутнасці 45 к.с. Замест пускавога бензінавага рухавіка быў усталяваны электрастартэр. У 1958—1960 выраблена 20 163 адз[1].
- МТЗ-5Л
Адрозніваўся ад МТЗ-5М тым, што на ім усталёўвалі рухавік мадэлі Д-40Л (без свечак напальвання і дэкампрэсійнага механізма), а замест электрастартэрнага пуску быў захаваны запуск з дапамогай пускавога бензінавага рухавіка. Электраабсталяванне пераменнага току.
У 1958—1960 выраблена 41 118 адз[1].
- МТЗ-5МC / МТЗ-5ЛC
Літара "С " у пазначэнні азначала «хуткасны» — «руск.: Скоростной». Магутнасць рухавіка падвысілі да 48 к.с. за кошт павелічэння колькасці абаротаў да 1600 аб/хв (замест 1500). Дыяпазон рабочых хуткасцяў усталявалі ў межах 5—10 км/г. Колькасць рабочых перадач у скрынцы перадач павялічылі з чатырох да пяці. У астатнім прынцыповых адрозненняў ад трактароў МТЗ-5Л і МТЗ-5М не было.
Вытворчасць хуткасных машын пачалася ў 1959 годзе[2]. Да 1961 года выраблена 49 927 адз[1].
Тэхнічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Мадэль | МТЗ-5 / МТЗ-5К | МТЗ-5Л / МТЗ-5М | МТЗ-5ЛС / МТЗ-5МС |
---|---|---|---|
Гады выпуску | 1956 / 1957—1961 | 1958—1960 | 1961—1962 |
Колавая формула | 4x2 | ||
Маса, кг | 3190 | 2750 | 3075 |
Габарытныя памеры, мм | 4095 x 1884 x 1900 | 4095 x 1884 x 1910 | 4095 x 1884 x 2390 |
Радыус павароту, м | 3,7 | ||
Каляіна, мм | 1200...1800 | ||
Колавая база, мм | 2380 | 2450 | 2450 |
Клірэнс, мм | 525 | 650 | 480 |
Шыны спераду | 6,50x20 | 6,50x20 | 6,00x20, 6,50x16 |
Шыны ззаду | 12x38 | 12x38 | 12x38, 11x38 |
Рухавік | Д-40К | Д-40Л / Д-40М | Д-48Л / Д-48М |
Аб'ём, см³ | 4050 | 4050 | 4050 |
Магутнасць, к.с. | 40 пры 1400 аб/хв | 45 пры 1500 аб/хв | 50 пры 1600 аб/хв |
Зноскі
- ↑ а б в г д Тракторы «Беларусь»: от МТЗ-3 до МТЗ-7 // Сельский механизатор : часопіс. — 2011. — № 3. — С. 16. (руск.)
- ↑ Минский Тракторный Завод — история развития техники Архівавана 14 жніўня 2011. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тракторы «Беларусь»: от МТЗ-3 до МТЗ-7 // Сельский механизатор : часопіс. — 2011. — № 2. — С. 16–17. (руск.)
- Минский тракторный. Часть 1. Становление лидера отрасли.(руск.) // Основные Средства : часопіс. — 2006. — № 8.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме МТЗ-5
- МТЗ-7 (-7М, −7Л, −7МС, −7ЛС) — мадыфікацыя з усімі вядучымі коламі, выпускаўся з 1958 года.