Магматызм
Магматызм — працэсы ўтварэння, пранікнення ў горныя пароды і ўзаемадзеяння з імі, вывяржэння і крышталізацыі магмы.
Гэта праяўленне глыбіннай актыўнасці Зямлі. Магматызм цесна звязаны з яе развіццём, цеплавой гісторыяй і тэктанічнай эвалюцыяй; з’яўляецца адным з галоўных фактараў фарміравання зямной кары. Магматычныя горныя пароды ўтварыліся з расплаўленай магмы пры яе зацвярдзенні і крышталізацыі.
Адрозніваюць геасінклінальны, платформавы, акіянічны магматызм. Па глыбіні праяўлення (умовах застывання магмы) — абвальны, гіпабісальны, субвулканічны, паверхневы (вулканізм), паводле саставу — ультраасноўны, асноўны, сярэдні, кіслы, шчолачны.
Магматызм сучаснай геалагічнай эпохі развіты ў межах Ціхаакіянскага геасінклінальнага пояса, сярэдзінна-акіянічных хрыбтоў, рыфтавых зон Афрыкі і Міжземнамор’я і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Магматызм // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 475. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).