Магнезіт
| Магнезіт | |
|---|---|
| | |
| Формула | MgCO3 |
| Статус IMA | approved mineral and/or valid name (A)[d][1] |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Колер | Белы, буры, шэры, жоўты |
| Колер рысы | Белы |
| Бляск | Шкляны ці цьмяны |
| Празрыстасць | Празрысты да які прасвечвае |
| Цвёрдасць | 3,5-4,5 |
| Спайнасць | Дасканалая па рамбоэдры |
| Злом | Ступеньчаты да ракавістага; ломкі |
| Шчыльнасць | 3,0 г/см³ |
| Сінгонія | Трыганальная |
Магнезіт — мінерал з класа карбанатаў, групы кальцыту, склад MgCO3; утрымлівае MgO 47,82 %, CO2 52,18 %, ізаморфныя прымешкі — часта Fe, радзей Mn, Ca. Крышталізуецца ў трыганальнай сістэме. Крышталічная структура аналагічная кальцыту. Сустракаецца ў ромбаэдрычных або няправільна выцягнутых крышталях, а пры ўтварэнні ў зонах выветрывання парод на зямной паверхні — у фарфорападобных схаваназярністых масах. Колер белы, жаўтлява-шэры. Цвёрдасць па мінералагічнай шкале 3,75 — 4,25, крохкі; шчыльнасць 2900 — З100 кг / м³.
Пры абпальванні пры 1000 °С магнезіт губляе большую частку (92 — 94 %) вуглекіслаты і ператвараецца ў хімічна актыўную парашкападобную масу — каўстычную магнезію, якую выкарыстоўваюць пры варэнні цэлюлозы, вытворчасці цеплаізаляцыі, сінтэтычных каучукаў, пластмас, віскозы, у працэсах хімічнай перапрацоўкі, у якасці ўгнаення.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Магнезіт- Магнезіт у каталогу мінералаў
- Магнезіт у базе webmineral.com (англ.)