Магнітапаўза
Выгляд
Магнітапаўза — граніца магнітасферы нябеснага цела, на якой ціск магнітнага поля роўны ціску плазмы, якая атачае магнітасферу.
Эквівалентнае вызначэнне: паверхня, на якой шчыльнасць энергіі магнітнага поля роўная шчыльнасці кінетычнай энергіі рухомай плазмы, якая атачае нябеснае цела.
У якасці рухомай плазмы могуць выступаць сонечны ці зорны вецер (у выпадку планет), акрэцыйная матэрыя (кратныя зорныя сістэмы), іанізаваны міжзоркавы газ (зоркі з вялікімі ўласнымі хуткасцямі).
З прычыны гідрамагнітных эфектаў і няўстойлівасцей магнітапаўза можа прымаць складаную форму, пры гэтым магчыма пранікненне іанізаванай матэрыі ў магнітасферу.