Магнітны азімут

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Магнітны азімут — вугал, які вымяраецца па ходзе гадзіннікавай стрэлкі ад 0 да 360° паміж паўночным кірункам магнітнага мерыдыяна (кірункам ўстанавіўшайся магнітнай стрэлкі компаса ці бусолі) і кірункам на вызначаны аб'ект.

Магнітныя азімуты вымяраюцца на мясцовасці компасам ці бусоллю, а таксама вызначаюцца па карце паводле вымераных дырэкцыйных вуглоў.

Вугал паміж сапраўдным (геаграфічным) і магнітным мерыдыянамі называецца схіленнем магнітнай стрэлкі (магнітным схіленнем).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Галай И. П. География: термины и понятия: словарь для учащихся и абитуриентов / И. П. Галай, Е. И. Галай — Мн.: Белкартография, 2011. — С. 8. — 223 с. — 1000 экз. — ISBN 978-985-508-082-5.(руск.)