Перайсці да зместу

Магілы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Пятра Магілы
Мітрапаліт Пётр Магіла

Магілы (Мавілы, малд.: Мовилешть, Movileşti, рум.: Movileşti, польск.: Mohyłowie) — малдаўскі баярскі род.

Родапачынальнікам паводле легенды быў Муцый Сцэвала. Паводле іншае легенды, Пурычэ, герольд ваяводы малдаўскага Стэфана III Вялікага, дапамог таму ў бітве ўзлезьці на свежага каня, за што замест прозвішча Purice («блыха») атрымаў прозвішча Movilă («холм»).

Першая гістарычная звестка пра род адносіцца да 1499. З цягам часу прадстаўнікі роду зрадніліся з княжацкай дынастыяй Мушацінаў. Каля 1534, падчас малдаўска-валашскіх смутаў, у ліку трох прэтэндэнтаў на валашскі пасад быў Майсей Магіла. У сярэдзіне XVI стагоддзя Іон Магіла займаў вышэйшую ў Малдаўскім княстве пасаду — лагафета, ён жа ажаніўся з дачкой малдаўскага ваяводы Пятра Рарэша — Марыяй. Яго сын Ерамей — гаспадар малдаўскі (15951606); другі сын, Георгій — мітрапаліт Малдаўскі; трэці, Сымон — гаспадар валашскі, бацька знакамітага мітрапаліта Пятра Магілы.

У 1617 стстагоддзях прадстаўнікі роду пачалі ўцякаць ад турэцкага пераследу ў Польшчу. Неўзабаве яны зрадніліся з мясцовымі родамі, у тым ліку з Патоцкімі, Вішнявецкімі, Карэцкімі. Гэтак дачка Ераміі, Раіна, абаронца праваслаўя і заснавальніца манастыроў, была бабуляй караля польскага і вялікага князя літоўскага Міхала Тамаша Карыбут-Вішнявецкага. У Польшчы яны таксама былі набілітаваны гербам Магіла. Ад 1634 Магілы больш не абвяшчалі пра свай прэтэнзіі на Малдаўскае княства.

Найбольш вядомыя

[правіць | правіць зыходнік]

Іон Магіла, ж. — Марыя (?—1614 ці 1616, Стамбул), д. Пятра Рарэша

  1. Ерамей Магіла(?—1606), ж. — Эльжбета Чамартан-Лазінская
    1. Ганна Магілянка (?—1658 ці 1661), м. — Станіслаў Рэвера Патоцкі (15791667)
    2. Марыя Амалія Магілянка (?—10 снежня 1638, Варшава), м. — 1606 Стафан Патоцкі (15681631)
    3. Раіна Магілянка (?—каля 1619), м. — Міхал Вішнявецкі (?-1616)
    4. Канстанцін I Магіла (?—1612)
    5. Аляксандр VI Магіла
  2. Георгій Магіла
  3. Сымон Магіла (?—14 верасня 1607), ж. — Маргіта, д. Габрыля Херы
    1. Міхал II Магіла
    2. Гаўрыл Магіла
    3. святы Пётр Магіла (15961646)
    4. Майсей Магіла (15961661)
  • Киевская старина, 1887, кн. 11.
  • I. Czamańska, Mohyłowie [w:] Słownik dynastii Europy, red. J. Dobosz, M. Seweryński, Poznań 1999, s. 270—272.
  • J. Demel, Historia Rumunii, Wrocław 1970.