Пётр IV Рарэш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пётр Рарэш)
Пётр IV Рарэш
рум.: Petru Rares
Пётр Рарэш
Пётр Рарэш
Сцяг Гаспадар Малдаўскага княства
1527 — 1538
Папярэднік Стэфан IV
Пераемнік Стэфан V Лакуста
Сцяг Гаспадар Малдаўскага княства
1541 — 1546
Папярэднік Аляксандр Корня
Пераемнік Ілля II Рарэш

Нараджэнне 1487[1]
Смерць 3 верасня 1546(1546-09-03)
Род Мушаты
Бацька Стэфан III Вялікі
Маці Maria Rareș[d]
Жонка Elena Ecaterina Rareş[d]
Дзеці Ілля II Рарэш, Стэфан VI Рарэш, Янку Саул (бастард)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пётр IV Рарэш (каля 14873 верасня 1546) — гаспадар Малдаўскага княства у 15271538 і 15411546 гадах, сын Стэфана III Вялікага.

Першае кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

У 1526 годзе Венгрыя прайграла бітву пры Мохачы і гэта прывяло да ўзмацнення Асманскай імперыі. У такіх умовах Пётр IV Рарэш, які прыйшоў да ўлады ў 1527 годзе быў змушаны павялічыць суму даніны асманам з 8 тысяч да 10 тысяч залатых. Пётр IV Рарэш вёў актыўную вонкавую палітыку. У 1530 годзе ён ізноў паспрабаваў вярнуць Пакуцце (саступленае ў чарговы раз Багданам III Крывым у 1505 годзе). Узімку 1530 года малдаўскія войскі занялі аспрэчваную тэрыторыю, але пасля таго, як польскае войска 22 жніўня 1531 года нанесла паразу ў бітве пры Обертыне, малдаўскія войскі адступілі. У 1532 годзе быў заключаны мір з Польшчай.

Спрабаваў працягваць палітыку бацькі па ўмацаванні цэнтральнай улады. Абапіраючыся на дробных баяр, абмяжоўваў уплыў буйных. Незадаволенасць апошніх вылілася ў змовы. Пётр Рарэш пачаў падрыхтоўку да вызвалення Малдавіі ад турэцкага панавання і ўсталяваў з гэтай мэтай сувязі з урадамі многіх краін. У 1533 годзе спрабуючы знайсці новых саюзнікаў Пётр IV Рарэш скіраваў амбасадараў у Расію. У 1535 годзе склаў сакрэтная антыасманская дамова з Фердынандам I Габсбургам. У Еўропе склалася Свяшчэнная ліга, якая планавала выкарыстаць уцягнутасць Асманскай імперыі ў вайну з Персіяй. У 1538 годзе ў Малдавію скіравалася турэцкае войска на чале з султанам Сулейманам, з усходу ўварваліся крымскія татары, а з поўначы палякі. Войскі Петра Рарэша спачатку аказвалі супраціў асманам і нават пабілі іх пры Хоціне. Але пасля ўзяцця турэцкім войскам сталіцы княства Сучавы і здрады баяр, якія выказалі адданасць султану, Пётр Рарэш бег з краіны. З гэтага часу Малдавія канчаткова трапіла пад уладу Асманскай імперыі. Султан падначаліў сабе вобласці паміж Прутам і Днястром, а крымскія татары атрымалі Буджак.

Другое кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Стэфан V Лакуста загінуў у выніку змовы, Аляксандр Корня таксама паспрабаваў вызваліцца ад турэцкага валадарства. У такой сітуацыі ў 1541 годзе Пётр Рарэш ізноў стаў гаспадаром, атрымаўшы ад турэцкага султана прастол Малдавіі. Але за гэта ён абавязаўся павялічыць памер даніны да 12 тысяч залатых, прызнаў тэрытарыяльныя страты 1538 года, у Сучаве размясціўся турэцкі гарнізон, а сын Ілля у якасці закладніка адпраўляўся ў Стамбул. Пётр і гэтым разам стаў умацоўваць цэнтральную ўладу, караў смерцю завадароў баярскай апазіцыі. У 1542 годзе склаў пагадненне з Габсбургамі, падтрымваў антытурэцкія сілы, быў злучаны з Расіяй, атрымваючы адтуль матэрыяльную дапамогу.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Краткая история Румынии / Ответственный редактор д.и.н. Виноградов В.Н.. — Москва: Наука, 1987. — С. 64 — 65. — 34 200 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]