Перайсці да зместу

Магілёўская гарадская СДЮШАР «Багіма» імя А. Р. Мішчанкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Магілёўская гарадская СДЮШАР «Багіма» імя А. Р. Мішчанкі
Заснавана 1 студзеня 1973
Тып дзіцяча-юнацкая спартыўная школа[d]
Адрас Магілёў, вул. Крупскай, 137-1
Сайт bagima.by

Магілёўская гарадская СДЮШАР «Багіма» імя А. Р. Мішчанкі — дзяржаўная ўстанова Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, якая размяшчаецца ў г. Магілёве.

Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа алімпійскага рэзерву № 6 была заснавана 1 студзеня 1973 года.

У 1978 годзе было адкрыта аддзяленне акрабатыкі, а ў 1982 годзе — аддзяленне скачкоў на батуце.

У 2005 годзе СДЮШАР № 6 была рэарганізавана ў дзяржаўную спецыялізаваную вучэбна-спартыўную ўстанову «Магілёўская гарадская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа алімпійскага рэзерву „Багіма“».

Палац архіепіскапа Станіслава Богуш-Сестранцэвіча

Аддзяленне мастацкай гімнастыкі да 2020 года знаходзілася на вуліцы Ленінскай, 25. Гэты будынак з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю як помнік архітэктуры класіцызму. Ён быў пабудаваны ў 1780-х гадах як палац архіепіскапа. Паколькі будынак не рэкамендаваны спецыялістамі для заняткаў спортам і не адпавядае міжнародным стандартам па мастацкай гімнастыцы, то кіраўніцтва СДЮШАР шукае іншыя варыянты размяшчэння сваіх выхаванак[1].

На 2020 год у школе працуюць 5 аддзяленняў:

  • акрабатыка спартыўная;
  • гімнастыка спартыўная;
  • гімнастыка мастацкая;
  • скачкі на акрабатычнай дарожцы;
  • скачкі на батуце.

Вядомыя выхаванцы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі